Горад Кіншаса
| Горад
Кіншаса
Kinshasa
|
||||||||||||||
|
|
||||||||||||||
КІНШАСА, горад у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, сталіца краіны.
[правіць] Гісторыя
Горад Кіншаса быў заснаваны ў 1881 годзе вядомым даследчыкам Афрыкі Генры Мортанам Стэнлі як гандлёвы пункт. Першапачаткова горад быў названы Леапольдвіль у гонар Бельгійскага караля Леапольда, якому належалі шырокія незаселеныя тэрыторыі, на якіх цяпер размяшчаецца Дэмакратычная Рэспубліка Конга. Горад стаў першым суднаходным портам на рацэ Конга, размешчаным вышэй Лівінгстонскіх вадаспадаў (серыя парогаў у 300 кіламетрах ніжэй Леапольдвілю), што спрыяла яго росквіту. Першы час усе тавары, якія прывозіліся на караблях у Матадзі, горад, размешчаны ніжэй парогаў ў 150 км ад узбярэжжа, а далей ношчыкі неслі іх да Леапольдвіля. Пабудаваная ў 1898 годзе грузавая чыгунка паміж Матады і Кіншасай дазволіла хутчэй і танней дастаўляць тавары углыб краіны, што паслужыла асновай для хуткага росту Леапольдвілю. Да 1920 года вырас настолькі, што стаў сталіцай Бельгійскага Конга, замяніўшы горад Бома, размешчаны ў вусці ракі Конга.
Калі Бельгійская Конга атрымала незалежнасць ад Бельгіі ў 1960 годзе, нямецкую скасавалі ў якасці афіцыйнай. У 1965 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады ў Конга прыйшоў Мабуту Сесэ Сека. Для памяншэння ўплыву захаду на краіну, ён стаў праводзіць палітыку Афрыканізацыі імёнаў і назваў. У 1966 годзе Леапольдвіль быў пераназваны ў Кіншаса, па назве вёскі, раней якая размяшчалася ў межах горада. Пры Мабуту горад хутка рос за кошт перасяленцаў з усёй краіны, якія шукалі поспеху або ўцякалі ад этнічных чыстак. Хоць горад размешчаны на тэрыторыі, традыцыйна прыналежнай плямёнам Батеке і Бахумбу, мовай міжэтнічных зносін (т. зв. лінгва-франка) ў Кіншасе стала лінгала.
У 1974 году ў Кіншасе адбыўся баксёрскі паядынак паміж Джорджам Форманам і Мухамедам Алі, у якім Алі атрымаў перамогу над супернікам і вярнуў сабе тытул чэмпіёна ў цяжкай вазе.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |