Грэчаская праваслаўная царква
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Царква Грэцыі (Элады) (грэч. Ἐκκλησία τῆς Ἑλλάδος) — аўтакефальная памесная праваслаўная Царква, якая займае 11-е месца ў дыпціху аўтакефальных памесных Цэркваў; мае дзяржаўны статут.
[правіць] Гісторыя адасаблення
Гістарычна праваслаўнае насельніцтва цяперашняй Грэцыі уваходзіла ў межы юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхату.
Пасля здабыцця незалежнасці ў 1822 і ўтварэння Грэчаскага каралеўства ў 1832 такое становішча стала палітычна немагчымым, і ў 1833 па рашэнні баварскіх рэгентаў, ад імя малалетняга караля Атона I, была абвешчаная аўтакефалія. Паўстала схізма, якая доўжылася 17 гадоў.
У 1850 г. Элладская Царква была прызнаная Сусветнай Патрыярхіяй, якая, аднак, зафіксавала шэраг умоў.
