Гімн Швейцарыі
Нацыянальны гімн Швейцарыі — «Швейцарскі псалом» (ням.: Schweizerpsalm, фр.: Cantique suisse, іт. Salmo svizzero, рэтар.: Psalm svizzer).
Гісторыя пачынаецца ў 1841, калі Альберык Цвізыг (ням.: Alberich Zwyssig, 1808—1854) — святар і кампазітар з Уры — атрымаў ліст ад Леанарда Відмера (ням.: Leonhard Widmer, 1809—1867) — музыкі, журналіста і паэта з Цюрыха. У ліст быў укладзены тэкст патрыятычнай паэмы, напісанай Відмерам, якую ён жадаў пакласці на музыку. Цвізыг вырашыў выкарыстаць музыку, напісаную ім для царкоўнага псалома «Diligam te Domine», і скончыў дапрацоўку музыкі 22 лістапада 1841 года, калі ўпершыню выканаў Швейцарскі псалм чатыром жыхарам Цуга.
З тых часоў псалм часта выконваўся падчас разнастайных патрыятычных падзей, але швейцарская Федэральная Рада Швейцарыі неаднаразова адмаўляўся прызнаць Швейцарскі псалм у якасці нацыянальнага гімна (сцвярджаючы, што грамадзяне самі павінны вырашаць, што выкарыстоўваць у якасці нацыянальнага гімна).
У 1961 Швейцарскі псалм папярэдне замяніў «Rufst Du mein Vaterland» (на французскай: «O Monts indépendants»; на італьянскай: «Ci chiami o patria»; на рэтараманскай: «E clomas, tger paeis») — гімн Ёхана Рудольфа Віса (ням.: Johann Rudolf Wyss, 1743—1818) на мелодыю «Божа, беражы Каралеву» (факт падабенства з гімнам Вялікабрытаніі справакаваў некалькі дыпламатычных інцыдэнтаў).
Нарэшце пасля серыі шматлікіх рэферэндумаў і галасаванняў у швейцарскіх кантонах 1 красавіка 1981 ён быў зацверджаны ў якасці нацыянальнага гімна Швейцарыі.
Словы[правіць]
Нямецкі тэкст Леанарда Відмера (1809—1867) быў перакладзены на ўсе афіцыйныя мовы Швейцарыі.
- Нямецкі тэкст (ням.: Schweizerpsalm) — словы Леанарда Відмэра (1809—1867)
- Французскі тэкст (фр.: Cantique suisse) — словы Charles Chatelanat (1833—1907)
- Італьянскі тэкст (іт. Salmo svizzero) — словы Camillo Valsangiacomo (1898—1978)
- Рэтараманскія версіі (рэтар.: Psalm svizzer):
- Ладынскі тэкст — Gion Antoni Bühler (1825—1897)
- Сурсільванскі тэкст — Alfons Tuor (1871—1904)
У Сеціве[правіць]
- Музыка гімна (без слоў)
- Арыгінальны тэкст і MP3 версіі гімна на афіцыйных мовах Швейцарыі
- Гісторыя Швейцарскага Псалма: Якім чынам царкоўны псалм стаў нацыянальным гімнам
| Краіны Еўропы: Гімны | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |