Мы, беларусы
| Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь | |
Першая старонка нот гімна Беларусі. |
|
| Аўтар слоў | М. М. Клімковіч, 1955 У. І. Карызна, 2002 |
| Кампазітар | Нестар Сакалоўскі, 1944 |
| Краіна | |
| Зацверджаны | 24 верасня 1955 (музыка) 2 ліпеня 2002 (словы) |
|
|
|
Гімн Беларусі — адзін з сімвалаў Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы. Музыка гімна Беларусі напісаная Нестарам Сакалоўскім для гімна Беларускай ССР 1955 г. Тэкст гэтага гімна, напісаны М. Клімковічам, пачынаўся са слоў «Мы, беларусы», як і цяперашні. У 2002 зацверджаны новы тэкст гімна; тэкст перапрацаваны У. Карызнай, які прыбраў спасылкі на Расію, Леніна і камуністычную партыю.
[правіць] Гімн Беларусі
Словы М. Клімковіча, У. Карызны
Музыка Н. Сакалоўскага
Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў — сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
[правіць] Гімн БССР
Мы, беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог.
Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!
Нас аб'яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!
Сілы гартуе, люд Беларусі
Ў братнім саюзе, ў мужнай сям'і
Вечна мы будзем, вольныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!
Нас аб'яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш свабодны народ!
Дружба народаў — сіла народаў,
К шчасцю працоўных сонечны шлях
Горда ж узвіся ў светлыя высі,
Сцяг камунізму — радасці сцяг!
Нас аб'яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш савецкі народ!
| Краіны Еўропы: Гімны | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Арменія¹ | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |