Дэвід Джонатан Грос

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэвід Грос
англ.: David Jonathan Gross
David Gross LANL.jpg
Дата нараджэння:

19 лютага 1941({{padleft:1941|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:19|2|0}}) (73 гады)

Месца нараджэння:

Вашынгтон, ЗША

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

фізіка, тэорыя струн

Месца працы:

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары, Гарвардскі ўніверсітэт, Прынстанскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Яўрэйскі ўніверсітэт у Іерусаліме, Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі

Навуковы кіраўнік:

Q376617?

Вядомыя вучні:

Фрэнк Вільчэк
Эдвард Вітэн

Вядомы як:

адкрыў асімптатычную свабоду, даследчык Гетэратычнай струны

Узнагароды і прэміі


Медаль Дзірака (1988)
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (2004)
Стыпендыя Макартура (1987)

Дэвід Грос на ВікіСховішчы

Дэвід Джонатан Грос (англ.: David Jonathan Gross; нар. 19 лютага 1941 года, горад Вашынгтон) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2004) «за адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў» (сумесна з Ф. Вільчэкам і Д. Політцэрам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Грос вучыўся ў Яўрэйскім універсітэце ў Ерусаліме (Ізраіль), дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра. У 1966 г. абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі па спецыяльнасці фізіка (кандыдата навук) у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Да 1997 г. быў малодшым навуковым супрацоўнікам у Гарвардскім універсітэце і прафесарам у Прынстанскім універсітэце. У 1987 г. атрымаў грант фонду Мак-Артура і ў 1988 г. медаль імя Дзірака. У цяперашні час займае прафесуру імя Фрэдэрыка Глюка па тэарэтычнай фізіцы ў Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Каўлі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары.

У 1973 г., сумесна са сваім першым аспірантам - Фрэнкам Вільчэкам - выявіў асімптатычную свабоду, згодна з якой моцнае ўзаемадзеянне паміж кваркамі слабее з памяншэннем адлегласці паміж імі. У выпадку вельмі блізкага размяшчэння кваркаў яны паводзяць сябе як свабодныя часціцы. Гэтая тэорыя (таксама незалежна адкрытая Дэвідам Політцэрам) з'явілася важным крокам на шляху развіцця квантавай хромадынамікі. Акрамя таго Грос, сумесна з Джэфры Харві, Эмілем Мартынека і Раянам Ромам, развіў гетэратычную тэорыю струн.

У 2000 годзе Грос атрымаў прэмію Харві (Хайфа) па фізіцы. А ў 2004 годзе - Нобелеўскую.