Рой Глаўбер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рой Глаўбер
Roy Jay Glauber
Roy Glauber Dec 10 2005.jpg
Дата нараджэння:

1 верасня 1925(1925-09-01) (88 гадоў)

Месца нараджэння:

Нью-Ёрк, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Месца працы:

Гарвардскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Гарвардскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

Джуліян Швінгер

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (2005)

Рой Глаўбер (англ.: Roy Jay Glauber, нар. 1 верасня 1925, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2005) годзе «за ўклад у квантавую тэорыю аптычнай кагерэнтнасці». У цяперашні час - прафесар фізікі ў Гарвардскім універсітэце.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Глаубер скончыў у Нью-Ёрку Навуковую школу Бронкса - знакамітую дзяржаўную спецшколу. З 1941 г. вучыўся ў Гарвардскім універсітэце ў Кембрыджы (ЗША). З другога курсу ўдзельнічаў у манхэтанскім праекце, дзе займаўся разлікам крытычнай масы бомбы. Гэта сведчыць аб яго здольнасцях, бо ў той час яму было ўсяго 16 гадоў. Пасля двух гадоў удзелу ў праекце працягнуў навучанне, атрымаў ступень бакалаўра (1946) і доктарскую ступень (1949) ў Гарвардскім універсітэце. З 1976 года працуе прафесарам у Гарвардзе. У розныя гады працаваў часова ў ЦЕРНе, універсітэце Лейдэна і Калеж дэ Франс у Парыжы.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні ў галіне квантавай оптыкі. Распрацаваў матэматычнае апісанне кагерэнтнага выпраменьвання. Увёў паняцце сціснутае святло. Таксама займаўся сутыкненнямі высокаэнергетычных часціц і адронаў.

У 2005 годзе атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Іншая палова прысуджана Джону Холу і Тэадору Хэншу.

З'яўляецца захавальнікам веніка ў камітэце шнобелеўскай прэміі. Абавязаны падмятаць папяровыя самалёцікі пасля працэдуры ўручэння.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]