Энтані Джэймс Легет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Энтані Джэймс Легет
англ.: Sir Anthony James Leggett
Nobel Laureate Sir Anthony James Leggett in 2007.jpg
Дата нараджэння:

26 сакавіка 1938({{padleft:1938|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:26|2|0}}) (76 гадоў)

Месца нараджэння:

Лондан, Англія

Краіна:

Вялікабрытанія, ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Альма-матэр:

Оксфардскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Wolf prize icon.png Прэмія Вольфа (фізіка, 2002/3)
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (2003)
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Энтані Джэймс Легет на ВікіСховішчы

Сэр Энтані Джэймс Легет KBE (англ.: Sir Anthony James Leggett; нар. 26 сакавіка 1938 года, Лондан) — брытана-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003) (сумесна з А. А. Абрыкосавым і В. Л. Гінзбургам) "за стварэнне тэорыі звышправоднасці другога роду і тэорыі звышцякучасці вадкага гелію-3". Па стане на 2011 год з'яўляўся прафесарам фізікі ва Універсітэце Ілінойса.

Сваімі працамі Легет распачаў асновы даследаванняў квантавай фізікі макраскапічных дысіпатыўных сістэм і выкарыстання кандэнсаваных сістэм для праверкі асноў квантавай механікі.

Легет з'яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1997), Амерыканскага філасофскага таварыства (ЗША), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (ЗША, 1996) і замежным членам Расійскай акадэміі навук. Акрамя таго ён з'яўляецца членам Лонданскага каралеўскага таварыства (Вялікабрытанія, 1980), Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскага інстытута фізікі і ганаровым членам Інстытута фізікі (Вялікабрытанія).

Легет валодае падвойным, брытанска-амерыканскім грамадзянствам. Ён стаў рыцарам-камандорам ордэна Брытанскай імперыі ў 2004 г. «за заслугі ў фізіцы».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэмія Вольфа па фізіцы (2002/2003)
  • Нобелеўская прэмія па фізіцы (2003)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]