Дэвід Вайнленд
| Дэвід Вайнленд | |
| англ.: David J. Wineland | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Альма-матэр: | |
| Навуковы кіраўнік: | |
| Узнагароды і прэміі | |
Дэвід Вайнленд (англ.: David J. Wineland; нар. 24 лютага 1944 г.) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2012) (сумесна з Сержам Арошам) з фармулёўкай за «стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі».
Біяграфія[правіць]
Дэвід Вайнленд нарадзіўся 24 лютага 1944 года ў сталіцы штата Вісконсін Мілуокі. У 1961 годзе ён скончыў школу Энсіна, размешчаную ў Сакрамента. У 1965 годзе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ён атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1970 годзе ў Гарвардскім універсітэце - ступень PhD. Яго дысертацыя была прысвечана мазерам на атамарным дэйтэрыі. Пасля гэтага Вайнленд працаваў у групе Ханса Георга Дэмельта ў Вашынгтонскім універсітэце. У 1975 годзе Вайнленд уладкаваўся ў Нацыянальнае Бюро Стандартаў, цяпер інстытут NIST у Боўлдэры. Сферай яго даследаванняў з'яўлялася оптыка і, у прыватнасці, лазернае астуджэнне іонаў у квадрупольных іонных пастках з наступным выкарыстаннем захопленых іонаў для выканання квантавых вылічэнняў.
Вайнленд з'яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства і Амерыканскага аптычнага таварыства. У 1992 годзе ён быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
Прэміі і ўзнагароды[правіць]
- 1990 - Прэмія Дэвісана-Джэрмера
- 1990 - Прэмія Мегерса
- 1996 - Прэмія Эйнштэйна ў лазернай фізіцы
- 1998 - Прэмія Рабі
- 2001 - Прэмія Артура Шаўлава
- 2007 - Нацыянальны навуковы медаль ЗША
- 2008 - Прэмія Герберта Вальтэра
- 2010 - Медаль Бенджаміна Франкліна
- 2012 - Нобелеўская медаль па фізіцы (сумесна з Сержам Арошам)
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы у 2001—2025 гадах | |
|---|---|
|
Корнел / Кетэрле / Віман (2001) • Дэвіс / Косіба / Джаконі (2002) • Абрыкосаў / Гінзбург / Легет(2003) • Грос / Політцэр / Вільчэк (2004) • Глаўбер / Хол / Хэнш (2005) • Мазер / Смут (2006) • Ферт / Грунберг (2007) • Намбу / Кабаясі / Масукава (2008) • Као / Бойл / Сміт (2009) • Гейм / Навасёлаў (2010) • Перлмутэр / Шміт / Рыс (2011) • Арош / Вайнленд (2012) • |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) (1976—2000) | (2001—2025) | |
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў 2012 годзе | |
|---|---|
| Фізіялогія і медыцына |
|
| Фізіка | |
| Хімія |
Роберт Лефкавіц (ЗША) • Браян Кабылка (ЗША) |
| Літаратура | |
| Мір | |
| Эканоміка |
Лойд Шэплі (ЗША) • Элвін Рот (ЗША) |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Мілуокі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіту
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалем навукі ЗША
- Члены Аптычнага таварыства Амерыкі
- Постаці амерыканскай фізікі
- Постаці фізікі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША