Дэнамінацыя ў Беларусі 2016 года
Дэнамінацыя нацыянальнай грашовай адзінкі Беларусі адбылася 1 ліпеня 2016 года[1]. Да канца года ў звароце будуць знаходзіцца беларускія рублі старога і новага ўзору[2]. Суадносіны абмену складуць 1 да 10 тысяч. Пры гэтым памятныя і зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты, выпушчаныя ў зварот рэгулятарам, падлягаюць прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.
Новыя манеты (узору 2009 года)
[правіць | правіць зыходнік]З 1 ліпеня 2016 года, упершыню за ўсю гісторыю беларускага рубля, у сувязі з дэнамінацыяй у зварот уводзяцца манеты. Раней Беларусь была адной з нешматлікіх краін у свеце, дзе выпускаліся толькі памятныя манеты, якія фактычна не ўжываліся ў звароце.
Манеты былі адчаканены на Літоўскім манетным двары і Манетным двары Крэмніцы[3]. Усе манеты зроблены са сталі. Манеты да 5 капеек пакрыты меддзю; 10, 20, 50 капеек — меддзю і латунню; 1 рубель — меддзю і нікелем. Манета вартасцю 2 рублі — біметал, цэнтр пакрыты меддзю і нікелем, кальцо — меддзю і латунню. На аверсе ўсіх манет намаляваны герб Рэспублікі Беларусь, надпіс «БЕЛАРУСЬ» і год чаканкі. На рэверсе намаляваны намінал манеты ў суправаджэнні розных арнаментаў.
Манеты Рэспублікі Беларусь (з 2016 года) | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Выява | Намінал | Тэхнічныя параметры | Апісанне | Год чаканкі | Дата выхаду | |||||||
Аверс | Рэверс | Гурт | Дыяметр (мм) |
Таўшчыня (мм) |
Маса (г) |
Склад | Аверс | Рэверс | Гурт | |||
1 капейка | 15 | 1,25 | 1,55 | Сталь, пакрытая меддзю | Герб Рэспублікі Беларусь, пад ім назва краіны, год чаканкі | Намінал, арнамент, які сімвалізуе багацце і дастатак | Гладкі | 2009 | 1 ліпеня 2016 | |||
2 капейкі | 17,5 | 2,1 | ||||||||||
5 капеек | 19,8 | 2,7 | ||||||||||
10 капеек | 17,7 | 1,8 | 2,8 | Сталь, пакрытая меддзю і латунню | Намінал, арнамент, які сімвалізуе ўрадлівасць і жыццёвую сілу | Рубчасты з сегментамі | ||||||
20 капеек | 20,35 | 1,85 | 3,7 | |||||||||
50 капеек | 22,25 | 1,55 | 3,95 | |||||||||
1 рубель | 21,25 | 2,3 | 5,6 | Сталь, пакрытая меддзю і нікелем | Намінал, арнамент, які сімвалізуе імкненне да шчасця і волі | Рубчасты | ||||||
2 рублі | 23,5 | 2,0 | 5,81 | Кальцо — сталь, пакрытая меддзю і латунню, цэнтр — сталь, пакрытая меддзю і нікелем | У цэнтры Герб Рэспублікі Беларусь, па крузе уверсе — «БЕЛАРУСЬ», унізе — год чаканкі | Надпіс «БЕЛАРУСЬ», падзелены элементам нацыянальнага арнаменту | ||||||
Маштаб выяў — 4,0 пікселя на міліметр. |
Новыя банкноты (узору 2009 года)
[правіць | правіць зыходнік]У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі з 1 ліпеня 2016 года ўводзяцца банкноты новага ўзору[4].
Кожная банкнота прысвечана адной з абласцей Беларусі і гораду Мінску. Адпаведнасць вобласці наміналу банкнот вызначана ў алфавітным парадку. Выява банкноты наміналам 5 рублёў прысвечана Брэсцкай вобласці, 10 рублёў — Віцебскай вобласці, 20 рублёў — Гомельскай вобласці, 50 рублёў — Гродзенскай вобласці, 100 рублёў — Мінскай вобласці, 200 рублёў — Магілёўскай вобласці, 500 рублёў — гораду Мінску. Купюры аддрукаваны фірмай «Thomas De La Rue»[3] — адным з сусветных лідараў валютнай індустрыі па вытворчасці банкнот, каштоўных папер, банкаўскага абсталявання ў Вялікабрытаніі. Новыя грошы былі гатовыя яшчэ ў 2008—2009 гадах, але тады ўвесці іх у зварот не дазволіў крызіс. Вырабленыя грашовыя знакі былі перададзены ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка.
З улікам часу выраба, новыя беларускія рублі маюць вызначаныя асаблівасці. У прыватнасці, на выпусканых у зварот банкнотах узору 2009 года змесцавана факсіміле подпісу тагачаснага Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь П. П. Пракаповіча[4].
Акрамя таго, на новай банкноце наміналам 50 рублёў размешчаны надпіс «пяцьдзесят», які не адпавядае дзейсным правілам беларускай арфаграфіі. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года № 420-З «Пра правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» гэта слова павінна пісацца праз літару «я» ў другім складзе — «пяцьдзясят». Пры ажыццяўленні Нацыянальным банкам наступных замоў на выраб новых банкнот паказаныя неадпаведнасці будуць выпраўлены[4].
Серыя 2009 года | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Выява | Намінал (рублёў) | Памеры (мм) | Асноўныя колеры | Апісанне | Дата выхада | ||
Пярэдні бок | Адваротны бок | Пярэдні бок | Адваротны бок | ||||
5 | 135×72 | памяранцавы карычневы |
Камянецкая вежа, Камянец, Брэсцкая вобласць | калаж на тэму першых славянскіх селішчаў: фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, выява дзяцінца «Бярэсце» |
1 ліпеня 2016 | ||
10 | 139×72 | блакітны сіні |
Спаса-Праабражэнская царква, Полацк, Віцебская вобласць | калаж на тэму асветніцтва і кнігадрукавання: кнігі, знак Ф. Скарыны, крыж Ефрасінні Полацкай, фрагмент арнаменту | |||
20 | 143×72 | жоўты цёмна-шэры |
Палац Румянцавых — Паскевічаў, Гомель, Гомельская вобласць | калаж на тэму духоўнасці: звон, Тураўскае Евангелле, старажытны горад Тураў, фрагменты разьбы | |||
50 | 147×72 | светла-зялёны памяранцавы |
Мірскі замак, Мір, Гарадзенская вобласць | калаж на тэму мастацтва: ліра і лаўровыя галіны, пяро, папера, нотны стан | |||
100 | 151×72 | смарагдавы памяранцавы |
Нясвіжскі замак, Нясвіж, Мінская вобласць | калаж на тэму тэатра і народных святаў: скрыпка, бубен, жалейка, слуцкія паясы і знакі народных святаў «Калядная зорка», каза, тэатр «Батлейка» | |||
200 | 155×72 | фіялетавы ружовы |
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Масленікава, Магілёў, Магілёўская вобласць | калаж на тэму рамяства і горадабудаўніцтва: залаты ключ і друк Магілёва, печкавая кафля, фрагменты кованай рашоткі | |||
500 | 159×72 | ружовы бірузовы |
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск | калаж на тэму літаратуры: пяро, чарніліца, вокладкі кніг, ліст папараці | |||
Маштаб выяў — 1,0 пікселя на міліметр. |
Зноскі
- ↑ Дэнамінацыя нацыянальнай валюты
- ↑ О проведении деноминации официальной денежной единицы Республики Беларусь Архівавана 6 ліпеня 2016.
- ↑ а б Новыя беларускія грошы зроблены ў Еўрасаюзе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2016. Праверана 21 чэрвеня 2016.
- ↑ а б в Пра правядзенне з 1 ліпеня 2016 г. дэнамінацыі беларускага рубля