Жан Эмануэль Жылібер
| Жан Эмануэль Жылібер | |
| фр.: Jean Emmanuel Gilibert | |
Жан Эмануэль Жылібер |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Навуковая сфера: | |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|
Аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Gilib.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI |
||
Жан Эмануэль Жылібер (21 чэрвеня 1741 — 2 верасня 1814), французскі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі (1775–1781), у Гродне таксама заснаваў акушэрскую і ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у 1781–1783 прафесар медыцынскага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні.
Вывучаў медыцыну ў Манпелье з 1760 па 1764 год. Пасля атрымання дыплома атрымаў кабінет у Ліёне. У вольны час збіраў гербарый мясцовай флоры. Заснаваў батанічны сад у квартале Брато, які па прычыне няўмелай адміністрацыі прыйшоў у непрыдатнасць.
Пасланнікам гродзенскага старосты А. Тызенгаўза Т. Даўнаровічам запрошаны на работу Гродна для арганізацыі медычнай школы.[1] 3 1775 працаваў у прыгарадзе Гродна Гарадніцы, стварыў Гродзенскі каралеўскі батанічны сад (у 1778 было 1500 відаў экзатычных раслін). У 1775 арганізаваў Гродзенскую медыцынскую акадэмію. Пры акадэміі працавала аптэка (цяпер Гродзенская аптэка-музей), побач з якой знаходзіўся аптэкарскі агарод і апрацоўваліся лекавыя і рэзка-араматычныя расліны. Планаваў арганізацыю сельскагаспадарчай і ветэрынарнай школ, разам з А. Тызенгаўзам стварэнне ў Гродне Акадэміі навук. Калі Тызенгаўз у 1780 быў змешчаны з пасады гродзенскага старосты, Ж.-Э. Жылібер разам са сваімі вучнямі пераехаў у 1781 у Вільню, дзе пры падтрымцы М. Пачобут-Адляніцкага і Я. Храптовіча стварыў на базе Гродзенскай медыцынскай акадэміі медыцынскі факультэт у Галоўнай школе ВКЛ, узначаліў кафедру натуральнай гісторыі і батанікі, заклаў пры школе батанічны сад.
Ж. Э. Жылібер разам са сваімі вучнямі вывучаў прыроду Беларусі і Літвы, збіраў гербарый у наваколлях Гродна, Брэста, Беластока, Нясвіжа, Навагрудка, Вільні. Вынікам гэтага з'явілася праца «Flora lithaunica inchoata», у адным з раздзелаў якога Жылібер дае апісанне 95 відаў лекавых раслін, прыводзіць звесткі пра час іх цвіцення, абмяркоўвае лекавыя ўласцівасці травы і ўжыванне іх у побыце.[2]Л
Напісаў артыкулы:
- Flora lithaunica inchoata (1781),
- Indigatores Naturæ in Lithuania (1781),
- Exercitium botanicum in Schola principe Universitatis Wilensis peractum (1782),
- Exercitia phytologica (1792).
Вярнуўся ў Ліён у 1783. Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі быў арыштаваны якабінцамі за прыналежнасць да жырандыстаў у 1793 годзе. У тым жа годзе вызвалены.
У гонар Жана Эмануэля Жылібера названы галоўны гродзенскі гарадскі парк — Парк Жылібера. У парку ўстаноўлены помнік вучонаму.
Яго імем быў названы род раслін Gilibertia Ruiz & Pav. сямействы Araliáceae (Araliaceae), у сучаснай наменклатуры званы Dendropanax.
Зноскі
- ↑ ЭГБ. Т. 3.
- ↑ Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-е, перераб. и. доп. «Наука и техника». Мн., 1974, с. 9-10
[правіць] Літаратура
- Мілінкевіч А. Жылібер // ЭГБ ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996.
- Лекарственные растения и их применение. Изд. 5-е, перераб. и. доп. «Наука и техника». Мн., 1974
- Piotr Daszkiewicz (2004). " Sur les forêts de Lithuanie " (1784), Un texte oublié de Jean-Emmanuel Gilibert. Cahiers lituaniens, 5 : 21-27.
- Adrien Davy de Virville (dir.) (1955). Histoire de la botanique en France. SEDES (Paris) : 394 p.
| Гэта пачатак артыкулу пра вучонага-медыка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |