Саншу II
| Саншу II Набожны Sancho II o Pio |
|||
![]() |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 26 сакавіка 1223 — 24 ліпеня 1247 | |||
| Папярэднік: | Афонсу II | ||
| Пераемнік: | Афонсу III | ||
| Нараджэнне: | 8 верасня 1207 Каімбра, Партугалія |
||
| Смерць: | 4 студзеня 1248 (40 гадоў) Таледа, Кастылія |
||
| Дынастыя: | Бургундская дынастыя | ||
| Бацька: | Афонсу II | ||
| Маці: | Урака Кастыльская | ||
| Жонка: | Месія Лопес дэ Хара | ||
Саншу II Партугальскі (Набожны) (парт.: Sancho II o Pio; 8 верасня 1207, Каімбра — 4 студзеня 1248, Таледа) — чацвёрты кароль Партугаліі. Ён быў старэйшым сынам Афонсу II і яго жонкі Уракі Кастыльскай. Саншу ўступіў на прастол ў 1223 годзе і перадаў яго свайму брату, каралю Афонсу III у 1247.
Да моманту яго ўзыходжання на трон у 1223 годзе Партугалія была ўцягнута ў складаны дыпламатычны канфлікт з рымска-каталіцкай царквой. Афонсу II, яго бацька, быў адлучаны ад царквы Папай Ганорыем III за спробы зменшыць яе ўплыў у краіне. Паміж Саншу II і Папай было падпісана дамова з 10 пунктаў, але кароль пасля мала надаваў увагу яго выкананню. Яго прыярытэтам была Рэканкіста, адваяванне поўдня Пірэнейскага паўвострава ў маўраў. Пачынаючы з 1236 года, Саншу II захапіў некалькі гарадоў у Алгарвэ і Алентэжу, умацоўваючы Партугальскія пазіцыі ў рэгіёне.
Саншу II быў здольным камандуючым, але ў гэтак жа важных для дзяржавы адміністрацыйных пытаннях паказаў сябе меней кампетэнтным. Пакуль уся яго ўвага была засяроджана на ваенных кампаніях, узнікла глеба для ўнутраных рознагалоссяў. Знаць была незадаволена курсам караля, і рыхтавалася змова. Больш таго, сярэдні клас гандляроў часта сварыўся з духавенствам, што кароль пакідаў без умяшання. У выніку Архібіскуп Порта накіраваў фармальную скаргу Папе пра бядотнае становішча, і, паколькі Царква была вярхоўнай уладай у XIII стагоддзі, Папа выдаў булу, загадаўшы партугальцам абраць сабе новага караля, абвясціўшы Саншу ератыком.
У 1246 годзе мяцежная знаць запрасіла на прастол Афонсу, малодшага брата Саншу, які жыў у Францыі ў якасці графа Булонскага. Афонсу неадкладна адмовіўся ад усіх сваіх французскіх уладанняў і выступіў у Партугалію. Саншу быў выдалены ў 1247 годзе, і бег у Таледа, дзе неўзабаве памёр.
Продкі [правіць]
Нашчадкі [правіць]
Саншу быў жанаты з 1245 года на кастыльскай лэдзі Месіі Лопес дэ Хара (пам.1270), але не пакінуў законных спадкаемцаў.
| Папярэднік: Афонсу II |
Кароль Партугаліі 1223—1247 |
Пераемнік: Афонсу III |
Гл. таксама [правіць]
| Каралі Партугаліі | |
|---|---|
| Бургундская дынастыя | Афонсу I • Саншу I • Афонсу II • Саншу II • Афонсу III • Дыніш I • Афонсу IV • Педру I • Фернанду I |
| Авіская дынастыя | Жуан I • Дуартэ I • Афонсу V • Жуан II |
| Дынастыя Авіс-Візеу | Мануэл I • Жуан III • Себасцьян I • Энрыке |
| Габсбургі | Філіп I • Філіп II • Філіп III |
| Дынастыя Браганса | Жуан IV • Афонсу VI • Педру II • Жуан V • Жазэ I • Марыя I з Педру III • Жуан VI • Педру IV • Марыя II • Мігел • Марыя II з Фернанду II |
| Дынастыя Браганса-Кобург | Педру V • Луіш • Карлуш I • Мануэл II |
