Гемімарфіт
Гемімарфіт | |
---|---|
Гемімарфіт | |
Формула | Zn4[Si2O7] (OH)2 x H2O |
Сінгонія | Рамбічная |
Колер | Галубай, ружовы, зелянявы, бясколерны |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Ад празрыстага да непразрыстага |
Цвёрдасць | 4 - 5 |
Спайнасць | Дасканалая |
Шчыльнасць | 3,4 - 3,5 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,614 - 1,636 |
Гемімарфіт (стар.-грэч.: ἡμι- — паў- і μορφή — форма) — мінерал класа сілікатаў, вадаўтрымальны сілікат цынку астраўной структуры. Назва звязана са «сціснутай» формай крышталяў. Сінонім - каламін (лац. calamia). Міжнароднае гемалагічнае скарачэнне - gmm. Упершыню апісаны як самастойны мінерал ў 1853 годзе.
Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
Дысперсія, плеахраізм адсутнічаюць. Спектр паглынання не інтэрпрэтуецца. Люмінесцэнцыя слабая, нехарактэрная. Часта ў гемімарфіце адзначаецца чаргаванне белых і блакітных палос або ўключэнні цёмнай матрыцы. Раствараецца ў салянай кіслаце. Валодае піраэлектрычнымі ўласцівасцямі.
Утвараецца як другасны мінерал ў зонах акіслення свінцова-цынкавых радовішчаў, пераважна сфалерыта. Асацыюецца з галенітам, кальцытам, смітсанітам, сфалерытам, цэрусітам.
Склад (%): 67,5 ZnO; 25 SiO2; 7,5 H2O. Прымешкі: Pb, Fe, Ca, Mg, Ti, Al, Cd.
Радовішчы[правіць | правіць зыходнік]
Радовішчы гемімарфіту маюцца ў Алжыры, Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі (Ахен), Італіі (Сардзінія), Грэцыі, Мексіцы (Чыўаўа), ЗША (штаты Каліфорнія, Мантана, Невада, Пенсільванія,Юта), Намібіі, Цэнтральным Казахстане, Польшчы (Верхняя Сілезія), Расіі (Усходняе Забайкалле), В’етнаме, Кітаі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Гемімарфіт на Вікісховішчы |
- Гемімарфіт у каталогу мінералаў
- Гемімарфіт у базе даных мінералаў (англ.)
- Характарыстыка гемімарфіту Архівавана 21 сакавіка 2009. (англ.)
- Уласцівасці гемімарфіту (англ.)