Квантунская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Квантунская вобласць
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1905
Дата скасавання 1945
Насельніцтва
  • 250 000 чал. (1898)
Плошча
  • 3 168 км²
Квантунская вобласць на карце
Квантунская вобласць, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Квантунская вобласць — гістарычная вобласць у паўднёвай Маньчжурыі, на ўсход ад Шаньхайгуаньскага праходу, на Квантунскім паўвостраве ля паўднёва-заходняга ўскрайку Ляадунскага паўвострава.

Квантунская вобласць была заснавана на заснаванні іменнага Найвышэйшага ўказа Сенату ад 16 жніўня 1899 года на тэрыторыі, згодна руска-кітайскай канвенцыі 1898 года перададзенай Кітаем у арэндавае карыстанне Расійскай імперыі на 25 гадоў без якой-небудзь платы ў абмен на вайскова-палітычную падтрымку Расіяй Кітая супраць японскай агрэсіі[1]. Насельніцтва вобласці на 1898 год — 250 тысяч жыхароў (76 % кітайцаў, 22 % маньчжур).

Галоўны горад — вайскова-марскі порт Порт-Артур, іншыя гарады — гандлёвы порт Дальні, Біцзыва і старая кітайская сталіца рэгіёна горад Цзіньчжоу.

Паводле Портсмуцкага мірнага дагавора 23 жніўня 1905 года арэнда вобласці адышла да Японіі разам з пабудаванай Расіяй часткай Паўднёва-Маньчжурскай чыгункі ад Куаньчэнцзы да Порт-Артура і Дальняга з усімі збудаваннямі, вайсковымі верфямі, арсеналамі і ўмацаваннямі.

Перыяд японскага кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Квантунская вобласць і Вэйхайвэй у 1921.
Карта часоў японскага валадарства ў рэгіёне, што паказвае межы Маньчжоў-го (滿洲國), Квантунскай вобласці (関東州), і Карэі (падпісанай проста як 日本 — Японія). Урэзка ўнізе паказвае ўласна Квантунскую вобласць. (Японскі тэкст на карце ідзе справа налева)

У складзе Японскай імперыі Квантунская вобласць мела статус арэндавай тэрыторыі (яп.: 租借地). Для адміністрацыйнага кіравання нованабытай тэрыторыяй Японія заснавала Квантунскае губернатарства (яп.: 関東都督府 Канта: токофу). Губернатар вобласці быў падначалены прэм'ер-міністру і міністру войска. Пасля стварэння вобласці Японія размясціла там Квантунскі гарнізон для абароны зацікаўленняў Японіі ў раёне Паўднёва-Маньчжурскай чыгункі (у 1919 годзе пераназваны ў Квантунскую армію). У час Першай сусветнай вайны Японія высунула Кітайскай Рэспубліцы т. зв. «Дваццаць адну вымогу», якія ўрад Кітайскай рэспублікі быў змушана прыняць; у выніку тэрмін арэнды Квантунскай вобласці быў падоўжаны да 99 гадоў, то бок да 1997 года. Пасля абвяшчэння ў 1932 годзе Маньчжоў-го Японія фармальна адмовілася ад Квантунскай вобласці на карысць Маньчжоў-го, аднак працягвала кіраваць ёй па-ранейшаму, выплачваючы арэндавую плату Сіньцзіну, а не Нанкіну. У гэты ж час мясцовыя жыхары атрымалі падданства Маньчжоў-го. З 1934 года паўнамоцтвы губернатара вобласці былі рэзка скарочаны, і ён быў падначалены паслу Японіі ў Маньчжоў-го. У 1937 годзе ў склад Маньчжоў-го была перададзена Паўднёва-Маньчжурская чыгунка.

Падчас свайго кіравання японцы правялі ў вобласці шэраг рэформ, улучаючы зямельную і транспартавую. У адрозненне ад Карэі і Тайваня, мясцовае насельніцтва Квантунскай вобласці было зраўнавана ў правах з японцамі. Сегрэгацыі ва ўтварэнні не было на працягу ўсяго перыяду японскай арэнды; у школах выкладалі кітайскую і японскую мовы ў прыкладнай роўных долях. Ніякіх спроб асіміляваць мясцовае насельніцтва Японія не распачынала.

Асноўнымі галінамі эканомікі ў вобласці былі горназдабыўная (асабліва вугальная) прамысловасць і транспарт, а таксама сельская гаспадарка (асабліва — вытворчасць алею). Як і Карэя, Квантунская вобласць не прыносіла імперыі прыбытку. Датацыі ў вобласць выраблялі з бюджэту, яны складалі 4 млн ен у год.

Перыяд савецкага кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Другой сусветнай вайны СССР аднавіў арэнду Квантунскай вобласці. 14 лютага 1950 года было складзена пагадненне з Кітаем пра вывад савецкіх войскаў з Порт-Артура і перадачы збудаванняў у гэтым раёне Кітаю пасля падпісанні дагавора з Японіяй, але не пазней канца 1952 года. 15 верасня 1952 года пасля абмену нотамі паміж Кітаем і СССР тэрмін вываду савецкіх войскаў быў падоўжаны да заключэння мірных дагавораў паміж Кітаем і Японіяй, і СССР і Японіяй. Вывад савецкіх войскаў і перадача тэрыторыі пад кітайскую юрысдыкцыю завершана ў маі 1955 года.

Зноскі

  1. Ботанцов И. В. Сравнительный анализ политического статуса Квантунской области и комплекса «Байконур» // Государственное и муниципальное управление в XXI веке: теория, методология, практика. — 2015.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]