Сегрэгацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сегрэгацыя (познелац.: segregatio — аддзяленне) — палітыка прымусовага аддзялення якой-небудзь групы насельніцтва. Звычайна згадваецца як адна з формаў рэлігійнай і расавай дыскрымінацыі (аддзяленне групы па расавай ці этнічнай прыкмеце). Адрозніваецца сегрэгацыя дэ-юрэ і дэ-факта. Сегрэгацыя дэ-юрэ, або адміністрацыйная сегрэгацыя, была вельмі распаўсюджана ў Сярэднявеччы і Новы час у германскіх і англасаксонскіх краінах, а таксама іх калоніях (Германія, ЗША, Брытанская імперыя, ПАР, Ірландыя, Прыбалтыка і г.д.), але практычна знікла пасля поспехаў, дасягнутых рухам за правы чалавека ў другой палове XX стагоддзя і цяпер сустракаецца вельмі рэдка. Аднак у большасці краін, дзе некалі існавала адміністрацыйная сегрэгацыя, яна дагэтуль можа існаваць дэ-факта. Так у ЗША дагэтуль існуе сегрэгацыя навучальных устаноў, а таксама спальных раёнаў, гандлёвых цэнтраў, устаноў і г.д.

Сегрэгацыя можа набываць новыя формы (практыка чырвонай рысы). Узнікаюць новыя феномены: гіперсегрэгацыя, рэсегрэгацыя, інтэграцыя  (англ.) і інш.

Не варта блытаць сегрэгацыю з дыскрымінацыяй. Дыскрымінацыя — больш агульная з'ява, якая не абавязкова ўключае сегрэгацыю.

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Сегрэгацыя ў Паўднёва-Афрыканскім Саюзе (ПАС; з 1961 года Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, ПАР) пачалася з прыходам у 1948 годзе да ўлады Нацыянальнай партыі і абвяшчэннем апартэіду афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай. «Нябелае» насельніцтва прымусова перасялялася ў бантустаны.

ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Два стагоддзі ў ЗША існавала расавая сегрэгацыя і палітыка-сацыяльная дыскрымінацыя, пакуль 2 ліпеня 1964 года прэзідэнтам Лінданам Б. Джонсанам не быў прыняты закон аб грамадзянскіх правах, які паставіў сегрэгацыю па-за законам. Насуперак шырока распаўсюджанаму меркаванню, сегрэгацыя як дзяржаўная палітыка была распаўсюджана і за межамі Поўдня ЗША, а ў сферы прыватнага жыцця — на ўсёй тэрыторыі краіны.

Ізраіль[правіць | правіць зыходнік]

Архібіскуп Кейптаўнскі Дэсманд Туту абвінаваціў Ізраіль у палітыцы апартэіду, паказваючы на розныя сітуацыі зневажэння жыхароў акупаваных тэрыторый[1][2]. Прыкладам таму служыць ахоўная сцяна вакол Самарыі і сцяна бяспекі вакол Газы, пабудаваная для абароны Ізраіля ад палесцінскіх тэрарыстаў. Таксама згадваюцца некаторыя дыскрымінацыйныя законы дзяржавы Ізраіль. Арганізацыя «Міжнародная амністыя» у 2003 годзе патрабавала ад Кнэсета адхіліць праект закона, які забараняе палесцінскім мужам і жонкам ізраільскіх грамадзян пражываць на тэрыторыі самой дзяржавы Ізраіль[3].

Іншыя дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Законы, аналагічныя паўднёваафрыканскім і амерыканскім, існавалі да 1965 года ў Аўстраліі. У мяккіх формах расавага апартэіду вінавацяцца, сярод іншых дзяржаў, Францыя і Бразілія. Адносна Кубы гаворка ідзе пра турыстычны апартэід: мясцовыя жыхары пазбаўлены правы карыстацца сэрвісамі, якія даступны замежнікам. У Кітайскай Народнай Рэспубліцы развіта сялянская сегрэгацыя: ускладненая сістэма рэгістрацыі не дазваляе сельскім жыхарам сяліцца ў гарадах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]