Кенсінгтон
Кенсінгтон (Kensington) — раён у складзе бора (адміністрацыйнай акругі) Кенсінгтон і Чэлсі, які займае заходнюю частку цэнтральнага Лондана, у 4,5 км да захаду ад Чарынг-кроса. Паўночней Кенсінгтона ляжыць Нотынг-хіл, паўднёвей — Чэлсі (і Фулхэм), усходней — Бромптан (і Белгравія), а заходней — Хамерсміт (і Чызуік).
Кенсінгтон распадаецца на некалькі розных па характары кварталаў. На паўночным усходзе распасціраюцца Кенсінгтонскія сады з аднайменным каралеўскім палацам. Цэнтральныя і заходнія кварталы — спальны раён для заможных гараджан. Тут знаходзіцца Холанд-парк і праходзіць Кенсінгтон-Хай-стрыт — другая па ажыўленасці шопінгу вуліца брытанскай сталіцы. Паўднёвы Кенсінгтон — музейны гарадок віктарыянскай эпохі.
Назва [правіць]
Раён упершыню згаданы ў 1086 годзе ў Кнізе страшнага суда пад лацінскай назвай «Chenesitone»,[1]. Першапачатковая назва была інтэрпрэтавана як «Kenesignetun» (землі ці лугі Kenesigne).