Сент-Мэры-ле-Боу
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сент-Мэры-ле-Боу (англ.: St Mary-le-Bow) — адна з самых вядомых цэркваў Лондана; знаходзіцца ў Іст-Эндзе. Пабудавана ў 1671—1680 К. Рэнам на месцы згарэлай ранейшай царквы. Слова «Боу» ў назве (ад англ.: bow — арка) узнікла ад таго, што царква была пабудавана над нармандскай падземнай капліцай з каменным аркавым скляпеннем.
Лічыцца, што чалавек, які нарадзіўся ў межах чутнасці званоў Сент-Мэры-ле-Боу — сапраўдны кокні. 10 мая 1941 года ў царкву патрапіла бомба, скінутая нямецкім самалётам, у выніку большая частка будынка царквы была разбурана, а званы разбіліся аб зямлю. У 1956 годзе пачалася рэстаўрацыя царквы пад кіраўніцтвам Л. Кінга (L. King) і ўжо ў 1961 годзе званы царквы загучалі зноў, спараджаючы новае пакаленне кокні.
Літаратура [правіць]
- Howard Colvin, Biographical Dictionary of British Architects
- Michael Byrne and George R. Bush (eds), St Mary-le-Bow: A History (Privately published, 2007).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сент-Мэры-ле-Боу- Сент-Мэры-ле-Боу
| Гэта пачатак артыкула пра Лондан. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |