Мармуровая арка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 51°30′47″ пн. ш. 0°09′31″ з. д. / 51.513056° пн. ш. 0.158611° з. д. (G) (O) (Я)

Мармуровая арка
Першапачатковае размяшчэнне аркі каля Букінгемскага палаца

Мармуровая арка (англ.: Marble Arch) — трыўмфальная арка, якая стаіць каля Прамоўніцкага кутка ў Гайд-парку, на заходнім канцы Оксфард-стрыт у Лондане. Найбліжэйшая станцыя метро — Marble Arch па цэнтральнай лініі.

Арка была створана ў 1828 годзе вядомым архітэктарам Джонам Нэшам, які ўзяў за аснову знакамітую трыўмфальную арку Канстанціна ў Рыме. Арка пабудавана з карарскага мармуру. Унутры маюцца тры невялікія памяшканні, якія раней выкарыстоўваліся як пост паліцыі.

Арка была першапачаткова ўстаноўлена на вуліцы Мэл як парадная брама ў Букінгемскі палац, але затым пры пабудове новага флігеля палаца ў 1851 годзе была перанесена на цяперашняе месца. Тады хадзілі чуткі, што яе пераносяць толькі таму, што вялікая залатая каралеўская карэта не можа пад ёй праехаць. Аднак падчас каранацыі Елізаветы II у 1953 г. мільёны гледачоў бачылі, як вялікая залатая карэта праехала пад аркай.

Мармуровая арка стаіць побач з месцам, дзе раней знаходзілася знакамітая шыбеніца Тайберн (Tyburn), месца публічных пакаранняў смерцю з 1388 па 1793. Ходзяць чуткі пра магчымы перанос аркі ўнутр Гайд-парку або ў іншае больш даступнае для турыстаў і гараджан месца, бо цяпер доступу да аркі перашкаджае ажыўлены транспартны паток.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]