Соха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пра аднайменны квартал Нью-Ёрка гл. Соха, Манхэтэн.
Карта Соха

Со́ха (англ.: Soho) — гандлёва-забаўляльны квартал у цэнтральнай частцы лонданскага Вест-энда. Квартал абмежаваны Оксфард-стрыт з поўначы, Рыджэнт-стрыт з захаду, Лестэр-сквер і плошчай Пікадзілі з поўдня і Чарынг-Крос-роўд з усходу. У паўднёвай частцы раёна размешчаны лонданскі Чайна-таўн. На захадзе ад Соха знаходзіцца эксклюзіўны квартал Мэйфэр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раней на месцы Соха была невялікая вёсачка, пакуль Генрых VIII не загадаў разбіць у 1536 годзе каралеўскі парк у рэзідэнцыі Уайтхол. Назва Соха замацавалася за мястэчкам у XVII стагоддзі; гісторыкі лічаць, што назва пайшла ад паляўнічага кліку.

У адрозненне ад прэстыжных суседніх кварталаў Мэйфэр, Блумсберы і Мэрылебан, у Соха сяліліся галоўным чынам імігранты і ніжэйшыя пласты насельніцтва. У XIX стагоддзі заможныя гараджане канчаткова пакінулі квартал, Соха стаў прыстанкам публічных дамоў, невялікіх тэатраў і іншых забаўляльных устаноў. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Соха ўспыхнула эпідэмія халеры, якая панесла жыцці 14 000 чалавек. Дзякуючы даследаванням Джона Сноу ў 1854 годзе было ўстаноўлена, што віной таму з'яўляюцца сцёкавыя воды, якія сцякалі наўпрост у Тэмзу. Пасля перакрыцця водапомпы эпідэмія пайшла на спад.

У першай палове XX стагоддзя недарагія кафэ сталі месцам сустрэч прадстаўнікоў багемы — пісьменнікаў, мастакоў, інтэлектуалаў. З сярэдзіны XX стагоддзя асабліва актыўна стала развівацца музычнае жыццё Лондана, асаблівую папулярнасць заваявалі джаз і пазней рок. У 1960-х Карнабі-стрыт стала сэрцам «свінгуючага Лондана». Таксама Соха быў цэнтрам лонданскай біт-культуры.

Цяперашні час[правіць | правіць зыходнік]

У наш час Соха лічыцца галоўным гандлёва-забаўляльным кварталам Лондана з вялікай колькасцю тэатраў і кінатэатраў, начных клубаў, пабаў, публічных дамоў і секс-шопаў. Апроч гэтага ў Соха абгрунтавалася гей-вёска, большасць прадстаўнікоў нетрадыцыйнай арыентацыі пражываюць у раёне Олд-Комптан-стрыт.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 51°30′46″ пн. ш. 0°08′06″ з. д. / 51.512778° пн. ш. 0.135° з. д. (G) (O) (Я)