Курт Вютрых

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Курт Вютрых
ням.: Kurt Wüthrich
Kurt-Wuethrich.jpg
Дата нараджэння:

4 кастрычніка 1938(1938-10-04) (75 гадоў)

Месца нараджэння:

Аарберг, Швейцарыя

Навуковая сфера:

хімія, фізіка, матэматыка

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (2002)

Курт Вютрых (ням.: Kurt Wüthrich, нар. 4 кастрычніка 1938 г., пасёлак Аарберг, Швейцарыя) - швейцарскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2002 года.

Базавую адукацыю атрымаў у Бернскім універсітэце па спецыяльнасцях хімія, фізіка і матэматыка. Доктарскую ступень атрымаў у 1964 годзе ва ўніверсітэце г. Базеля. З 1965 па 1967 працаваў ў Роберта Е. Коніка у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Далейшая праца (1967-1969) праходзіла ў супрацоўніцтве з біяфізікам Робертам Г. Шульманам у Bell Laboratories (Мюрэй Хіл, Нью-Джэрсі, ЗША).

Вютрых вярнуўся ў Цюрых (Швейцарыя) у 1969 годзе, дзе працягнуў сваю кар'еру ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха. У 1970 годзе ён атрымаў пасаду прыват-дацэнта, у 1972 прафесара-асістэнта, у 1976 годзе штатнага прафесара і ў 1980 годзе пасаду прафесара біяфізікі. Цяпер ён узначальвае лабараторыю ў Цюрыху, адначасова з'яўляецца прафесарам структурнай біялогіі ў інстытуце Скрыпса (TSRI), Ла-Хоя, Сан-Дыега (Каліфорнія).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]