Венкатраман Рамакрышнан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Венкатраман Рамакрышнан
там.: வெங்கட்ராமன் ராமகிருஷ்ணன்
Дата нараджэння 1952[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці R. Rajalakshmi[d]
Род дзейнасці біёлаг, хімік, біяфізік, біяхімік, малекулярны біёлаг
Навуковая сфера біяхімія, computational biology[d] і малекулярная біялогія[4]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Сайт mrc-lmb.cam.ac.uk/ribo/h…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Венкатраман Рамакрышнан (там.: வெங்கடராமன் ராமகிருஷ்ணன்; англ.: Venkatraman Ramakrishnan; нар. 1952, Чыдамбарам, Тамілнад, Індыя) — амерыканскі і брытанскі вучоны-біяхімік індыйскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2009 года сумесна з Томасам Стэйцэм і Адай Ёнат «за даследаванні структуры і функцыі рыбасомы»[15].

Рыцар-бакалаўр з 2012 года. З 2015 па 2020 год з’яўляўся прэзідэнтам Лонданскага каралеўскага таварыства (член з 2003 года)[16], член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2004)[17], Леапальдзіны (2010) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2020[18]), замежны член Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Чыдамбарам, штат Тамілнад, Індыя[19] у сям’і вучоных-біяхімікаў. Ва ўзросце трох гадоў пераехаў з сям’ёй у Вадодара, штат Гуджарат, дзе яго бацькі працавалі ў мясцовым універсітэце. Адукацыю атрымаў у сярэдняй школе пры манастыры Ісуса і Марыі і затым у тым жа універсітэце, атрымаўшы ступень бакалаўра ў 1971 годзе, хоць раней беспаспяхова спрабаваў паступіць у Індыйскі інстытут тэхналогіі і хрысціянскі Медыцынскі каледж[20].

У 1971—1976 гадах працягваў навучанне ў ЗША, атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы ва Універсітэце Агая[21][22], а затым яшчэ два гады вывучаў біялогію ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега[23].

З рыбасомамі пачаў працаваць у якасці пастдоку Пітэра Мура ў Ельскім універсітэце[24]. Пасля заканчэння стажыроўкі не змог знайсці працу ў штаце прыкладна 50 амерыканскіх універсітэтаў, куды падаваў заявы[20], і паступіў у штат Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі, дзе працягваў вывучаць рыбасомы ў 1983—1995 гадах. У 1995 годзе атрымаў месца прафесара біяхіміі ва Універсітэце Юты, а з 1999 года працуе ў лабараторыі малекулярнай біялогіі ў Кембрыджскім універсітэце, дзе раней пабываў з рабочым візітам у 1991—1992 гадах.

Член Еўрапейскай арганізацыі малекульнай біялогіі з 2002 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Venkatraman Ramakrishnan // https://www.munzinger.de/search/go/document.jsp?id=00000028052
  2. 2 Americans, Israeli share Nobel Prize in chemistry // Los Angeles TimesLA: 2009. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
  3. Cambridge scientist scoops Nobel Prize for Chemistry // The Daily Telegraph / C. EvansLondon, Thailand: 2009. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805
  4. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Venki Ramakrishnan - mrc LABORATORY // The Salt Lake TribuneSalt Lake City: 2009. — ISSN 0746-3502 Праверана 27 жніўня 2021.
  6. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  7. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  8. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  9. а б MSU diary with sadhus as inventors brings disrepute to India: Ex-student, Nobel Laureate // The Indian Express — 2017. Праверана 8 кастрычніка 2018.
  10. а б Nobel Prize 2017: Know where India’s Nobel laureates studied // The Indian Express — 2017. Праверана 8 кастрычніка 2018.
  11. https://www.google.co.in/search?q=venkatraman+ramakrishnan+German+Academy+of+Sciences+Leopoldina&rlz=1C1WLXA_enIN808IN809&oq=venkatraman+ramakrishnan+German+Academy+of+Sciences+Leopoldina&aqs=chrome..69i57.8799j0j4&sourceid=chrome&ie=UTF-8 Праверана 8 кастрычніка 2018.
  12. https://www.financialexpress.com/world-news/indian-origin-nobel-laureate-venkatraman-ramakrishnan-calls-for-sensible-immigration-system-post-brexit/1317745/ Праверана 8 кастрычніка 2018.
  13. https://economictimes.indiatimes.com/news/politics-and-nation/nobel-prize-winner-venkatraman-ramakrishnan-to-deliver-lecture-in-delhi-on-january-8/articleshow/50352016.cms Праверана 8 кастрычніка 2018.
  14. https://economictimes.indiatimes.com/news/politics-and-nation/nobel-prize-winner-venkatraman-ramakrishnan-to-deliver-lecture-in-delhi-on-january-8/articleshow/50352016.cms
  15. The Nobel Prize in Chemistry 2009 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2009.
  16. Sir Venki Ramakrishnan confirmed as President Elect of the Royal Society
  17. Venki Ramakrishnan (англ.)
  18. The American Philosophical Society Welcomes New Members for 2020
  19. "Common root: Tamil Nadu gets its third laureate". Times of India. 8 October 2009.
  20. а б "Nobel laureate Venkat Ramakrishnan failed IIT, medical entrance tests". 2010-01-05.
  21. "Venkatraman Ramakrishnan: A profile". Times of India. 2009-10-07. Праверана 2009-10-07.
  22. "FACTBOX: Nobel chemistry prize – Who are the winners?". 2009-10-07. Праверана 2009-10-07.
  23. "Profile: Dr Venkatraman Ramakrishnan". Indian Express. 7 October 2009. Праверана 2009-10-07.
  24. Venki Ramakrishnan Home Page(недаступная спасылка). Laboratory of Molecular Biology. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2011. Праверана 22 лістапада 2021.
  25. John Simon Guggenheim Foundation. Venkatraman Ramakrishnan (англ.). gf.org.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]