Браян Кабылка
Браян Кабылка (англ.: Brian Kobilka; нар. 30 мая 1955, штат Мінесота, ЗША) — амерыканскі крышталограф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2012) (сумесна з Робертам Лефкавіцам) з фармулёўкай «за даследаванні рэцэптараў-ГТФаз».
Біяграфія [правіць]
Браян Кабылка нарадзіўся ў 1955 годзе ў мястэчку Літл-Фолс, штат Мінесота, ЗША. Ён скончыў Дулуцкі ўніверсітэт Мінесоты, дзе атрымаў ступень бакалаўра. Пасля ён з адзнакай скончыў медыцынскі факультэт Ельскага ўніверсітэта. Пасля праходжання ардынатуры на медыцынскім факультэце Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сент-Луісе Кабылка уладкаваўся даследчыкам пад кіраўніцтвам Роберта Лефкавіца ва Універсітэце Дзюка. Там ён праводзіў кланаванне β2-адрэнергічных рэцэптараў. У 1989 годзе Кабылка пераехаў у Стэнфард. У 1987-2003 гады ён працаваў даследчыкам ў Медыцынскім інстытуце Говарда Х'юза.
Вядомасць Браяну Кабылцы прынесла даследаванне структуры і функцыянальнасці рэцэптараў, спалучаных з G-бялком. У прыватнасці, групе Кабылкі атрымалася вызначыць малекулярную структуру β2-адрэнергічных рэцэптараў.
У 1994 годзе Кабылка атрымаў прэмію імя Джона Абеля па фармакалогіі. У 2007 годзе часопіс Science пазначыў яго даследаванне структуры GPCR-рэцэптараў як другі па значнасці навуковы прарыў года.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 2001—2025 гадах | |
|---|---|
|
Уільям Ноўлс / Рыёдзі Наёры / Бары Шарплес (2001) • Джон Фен / Каіці Танака / Курт Вютрых (2002) • Пітэр Эгр / Родэрык Мак-Кінан (2003) • Аарон Чэхановер / Аўрам Гершко / Ірвін Роўз (2004) • Роберт Грабс / Рычард Шрок / Іў Шоўэн (2005) • Роджэр Корнберг (2006) • Герхард Эртль (2007) • Асаму Сімамура / Марцін Чалфі / Роджэр Цьсен (2008) • Венкатраман Рамакрышнан / Томас Стэйц / Ада Ёнат (2009) • Рычард Хек / Эйіці Нэгісі / Акіра Судзукі (2010) • Дан Шэхтман (2011) • Роберт Лефкавіц / Браян Кабылка (2012) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) | |
