Роберт Грабс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Грабс
англ.: Robert Howard Grubbs
Robert H. Grubbs portrait-2.jpg
Дата нараджэння:

27 лютага 1942({{padleft:1942|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:27|2|0}}) (72 гады)

Месца нараджэння:

Посум-Трот, Кентукі, ЗША

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

Арганічная хімія

Месца працы:

Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут

Альма-матэр:

Калумбійскі ўніверсітэт
Універсітэт Фларыды

Вядомы як:

распрацоўшчык метаду метатэзіса ў арганічным сінтэзе

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія — 2005 Нобелеўская прэмія па хіміі (2005)

Роберт Грабс на ВікіСховішчы

Роберт Грабс (англ.: Robert Howard Grubbs, нар. 27 лютага 1942 г., акруга Маршал, Кентукі, ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2005 год (сумесна з Рычардам Шрокам і Івам Шавэнам) з фармулёўкай «за ўклад у развіццё метаду метатэзіса ў арганічным сінтэзе».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Роберт Грабс нарадзіўся 27 лютага 1942 года ў акрузе Маршал амерыканскага штаце Кентукі паміж мястэчкамі Посум-Траціл і Келверт-Сіці. Ранняе дзяцінства ён правёў у тым жа акрузе. Там Грабс вучыўся ў пачатковай школе Мак-Кінлі, малодшай сярэдняй школе Франкліна і ў сярэдняй школе Падзьюка Тыльмана. Вышэйшую адукацыю Грабс атрымліваў у Фларыдскім і Калумбійскім універсітэце. У 1968 годзе ён атрымаў ступень PhD. У 1969 годзе ён уладкаваўся ў Стэнфардскі, а потым — у Мічыганскі ўніверсітэт. У 1978 годзе ён стаў супрацоўнікам Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, дзе працуе і дагэтуль.

Асноўным аб'ектам даследаванняў Грабса ў металаарганічнай хіміі і хіміі сінтэзу з'яўляюцца каталізатары і, у асаблівасці каталізатар Грабса, які выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у метатезісе алефінаў. Таксама Грабс унёс значны ўклад у даследаванне так званай «жывой» полімерызацыі.

У 1989 годзе Грабс быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, а ў 1994 годзе — членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Роберт Грабс жанаты з Хелен Грабс, якая працавала лагапедам ў пачатковай школе. У іх ёсць трое дзяцей.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2000 — Медаль Бенджаміна Франкліна па хіміі
  • 2001 года — прэмія Герберта Браўна
  • 2002 — медаль Толмана
  • 2005 — Нобелеўская прэмія па хіміі (сумесна з Рычардам Шрокам і Івам Шоўэнам)