Кэтрын Зета-Джонс
| Кэтрын Зета-Джонс Catherine Zeta-Jones |
|
| Зета-Джонс у 2005 годзе | |
| Дата нараджэння: | 25 верасня 1969 (43 года) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Суонсі, Уэльс, Вялікабрытанія |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | актрыса |
| Кар'ера: | 1990 — цяпер. час |
| IMDb: | ID 0001876 |
| Узнагароды: | |
Кэтрын Зета-Джонс (анг. Catherine Zeta-Jones, нар. 25 верасня 1969) — валійская кінаактрыса.
Нарадзілася ў Суонсі (Заходні Гламорган, Уэльс) як Кэтрын Джонс у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнай фабрыкі і ірландкі. Валодае англійскай, валійскай, іспанскай і французскай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасля якой застаўся шнар.
Акцёрская кар’ера Кэтрын Зета-Джонс пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна спявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 г. дэбютавала ў лонданскім мюзікле «Сорак другая вуліца» ў ролі Пэгі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысёр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шахерэзады ў фільме «1001 ноч». Гэта быў яе дэбют у кіно.
Экзатычная прыгажосць Зеты-Джонс, талент спявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна знялася ў тэлевізыйным серыяле «Мілыя бутоны траўня», які вывеў яе на новы ўзровень. Пасля галоўных роляў у фільмах «Маска Зора» (1998) з Антоніа Бандэрасам і "Пастка (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зета-Джонс набыла сусветную вядомасць.
У 2003 годзе яна атрымала Прыз Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога плана ў фільме «Чыкага».
Кэтрын Зета-Джонс — сусветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касметыкі Elizabeth Arden.
Замужам за акцёрам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына.
Фільмаграфія [правіць]
- Легенда Зора (2005)
- Дванаццаць сяброў Оўшана (2004)
- Тэрмінал (2004)
- Недапушчальная жорсткасць (2003)
- Сіндбад: легенда сямі мораў (2003) (голас)
- Чыкага (2002)
- Трафік (2000)
- Маска Зора (1998)
- і інш.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кэтрын Зета-Джонс- Неафіцыйная старонка (англ.)
- Кэтрын Зета-Джонс(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Гэта пачатак артыкула пра акцёра або актрысу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Прэмія «Оскар» за лепшую жаночую ролю другога плану | |
|---|---|
|
Джэніфер Канелі (2001) · Кэтрын Зета-Джонс (2002) · Рэнэ Зелвегер (2003) · Кейт Бланшэт (2004) · Рэйчэл Вайс (2005) · Джэніфер Хадсан (2006) · Цільда Суінтан (2007) · Пенелопа Крус (2008) · Мо'Нік (2009) · Меліса Леа (2010) Поўны спіс ·(1936—1940) ·(1941—1960) ·(1961—1980) ·(1981—2000) ·(2001 — цяперашні час) |
| Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшую жаночую ролю другога плану | |
|---|---|
|
Хелен Мірэн (2001) · Кэтрын Зета-Джонс (2002) · Рэнэ Зелвегер (2003) · Кейт Бланшэт (2004) · Рэйчэл Вайс (2005) · Джэніфер Хадсан (2006) · Рубі Дзі (2007) · Кейт Уінслет (2008) · Мо'Нік (2009) · Меліса Леа (2010) |
|
|
Поўны спіс · (1994—2000) · (2001—...) |