Югуры

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Югуры
(юйгу)
Family In Lanchow, China 1944 Fr. Mark Tennien Restored.jpg
Агульная колькасць 13719 чал.
Рэгіёны пражывання КНР
Мова югурскія мовы
Рэлігія будызм
Блізкія этнічныя групы уйгуры, хакасы, шорцы, тыбетцы, манголы

Югуры або жоўтыя ўйгуры (саманазва юйгу[1]) — народ, насельнікі паўночных адгор'яў Цыляншань у правінцыі Ганьсу, а таксама ля ўзбярэжжа возера Кукунор у правінцыі Цынхай (КНР). Агульная колькасць - 13719 чал. (2000 г.).

Югуры - нашчадкі старажытных уйгураў, якія захавалі качавы лад жыцця і ў адрозненні ад сучасных уйгураў прынялі будызм ламаісцкага накірунку, а не іслам. Да пач. XVIII ст. карысталіся асабістай літаратурнай мовай цюркскага паходжання на аснове сагдыйскай графікі. Але пазней яна была выціскнута літаратурнай тыбецкай мовай.

Сучасныя югуры падзяляюцца на 3 моўныя групы. Большасць складаюць сарыг югур, якія захавалі старажытную гутарковую мову цюркскага паходжання, блізкую да моў сібірскіх хакасаў і шорцаў. Яны насяляюць стэп і горы на ўсход ад Цыляншань, падзяляюцца на стэпавых югураў айлыг і горцаў таглыг. Дзве групы шыра югур жывуць на поўнач ад Цыляншань і ля возера Кукунор. Жыхары поўначы размаўляюць на югурскай мове мангольскага паходжання, а цынхайскія югуры - на дыялекце тыбецкай мове.

У XVIII - сяр. XX стст. сарыг югур і шыра югур захоўвалі адасобленасць, але ў 1954 г. кітайскія ўлады стварылі ў Ганьсу аўтаномны югурскі павет і распаўсюдзілі на ўсіх югураў адзіную назву юйгу.

Зноскі

  1. Народы Восточной Азии. / Под ред. Н. Н. Чебоксарова, С. И. Брука, Р. Ф. Итса, Г. Г. Стратановича. - М.-Лг.: Наука, 1965. С. 647

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]