Мацвей, евангеліст
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Левій Мацвей, адзін з ліку 12 вялікіх апосталаў — вучань Ісуса Хрыста, прапаведнік хрысціянства, лічыцца аўтарам першага кананічнага тэксту Евангелля (не блытаць з Матфіям, з ліку 70 меншых апосталаў).
Да Хрыста прыйшоў з пасады зборшчыка пошліны (мытара) — самай зневажальнай у іудзеяў пасады, сваё першапачатковае імя Левій замяніў на Мацвея. Паводле хрысціянскіх багасловаў, Мацвей на працягу 15 гадоў пасля ўваскрэсення Хрыста вёў прапаведніцкую дзейнасць сярод яўрэяў у Іерусаліме, а потым падарожнічаў па Эфіопіі, Македоніі, Персіі і іншых краінах. Тэкст яго Евангелля лічыцца хрысціянскай царквою адным з самых старажытных і аўтарытэтных (Гл.далей: Евангелле ад Мацвея).
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.141-142. ISBN 5-343-00151-3.