Музей Саламона Гугенхайма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Музей Саламона Гугенхайма
NYC - Guggenheim Museum.jpg
Дата заснавання 1937
Месцазнаходжанне Пятая авеню, 1071, Нью-Ёрк
Праезд 4, 5, 6 да прыпынку «86-я вуліца»
Тэлефон +1 212 423 3500
Адкрыты суб–сер 10:00–17:45, пят 10:00–19:45
Сайт http://www.guggenheim.org/new-york
Каардынаты 40°46′59″ пн. ш. 73°57′32″ з. д. / 40.783056° пн. ш. 73.958889° з. д. (G) (O) (Я)
Лагатып ВікіСховішча Музей Саламона Гугенхайма на ВікіСховішчы

Музей Саламона Гугенхайма (англ.: Solomon R. Guggenheim Museum) — мастацкі музей у Нью-Ёрку, адзін з вядучых збораў сучаснага мастацтва ў свеце. Вядзе сваю гісторыю са стварэння ў 1937 годзе Фонду Гугенхайма. Заснавальнік музея — мецэнат Саламон Роберт Гугенхайм. У год музей наведвае прыкладна тры мільёна чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер музея

У чэрвені 1943 года фонд замовіў будаўніцтва новага музейнага будынка знакамітаму архітэктару Фрэнку Лойду Райту. Пад месца будаўніцтва музея Гугенхайма быў выбраны ўчастак, які прылягае да велізарнага зялёнага масіва Цэнтральнага парку паміж 88-й і 89-й вуліцамі на Пятой авеню. Праектуючы будынак, архітэктар адышоў ад сучасных яму мадэляў, а прапанаваў гледачам падняцца на ліфце на верхні паверх і па ўнутранай бесперапыннай спіралі спускацца ўніз, аглядаючы на шляху экспазіцыю, як на самім пандусе, так і ў залах, якія прылягаюць да яго.

Будаўніцтва музея было завершана ў 1959 годзе, калі Саламона Гугенхайма і Фрэнка Райта ўжо не было ў жывых. У 1992 у раёне Соха на Брадвеі па праекце архітэктара Арата Ісадзакі быў пабудаваны філіял музея, а ў 1993 да асноўнага будынка было прыбудавана дадатковае крыло.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак музея

Знешне музей выглядае як перавернутая пірамідальная вежа. Гэты будынак лічыцца адным з самых яскравых твораў архітэктуры XX стагоддзя.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Мадыльяні, «Ню ў позе лежачы»
Франц Марк, «Жоўтая карова»

Асновай музея стала калекцыя твораў мастакоў-абстракцыяністаў, сабраная Гугенхаймам у 1920-я гг., куды ўвайшлі працы Васіля Кандзінскага, Паўля Клее, Марка Шагала. Калекцыя ахоплівае перыяд з канца XIX стагоддзя да нашага часу. У сутнасці, збор музея — гэта шэсць розных калекцый: авангарднага і абстрактнага жывапісу Саламона Р. Гугенхайма; збор карцін і скульптур яго пляменніцы Пегі Гугенхайм — сюррэалізм і абстракцыянізм; калекцыя імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў і ранніх мадэрністаў Джасціна К. Танхаўзера; збор нямецкіх экспрэсіяністаў Карла Нерэндорфа; калекцыя авангарднага жывапісу мастачкі Кэтрын Дрэер (карціны і скульптуры); і збор графа Джузэпэ Панца дзі Біума — еўрапейскі і амерыканскі мінімалізм, постмінімалізм, канцэптуальнае мастацтва. Музей Гугенхайма не дзеліць сваю калекцыю на аддзелы ў залежнасці ад часу і кірунку ў мастацтве — экспазіцыя задумана як адзінае цэлае і ў любы момант можа быць пашырана ці дапоўнена новымі экспанатамі.

Музей Гугенхайма праводзіць грандыёзныя выстаўкі, закліканыя паказаць мастацтва цэлых цывілізацый — Афрыка: мастацтва кантынента, Кітай: пяць тысячагоддзяў, Імперыя ацтэкаў, Расія!.

Філіялы музея[правіць | правіць зыходнік]

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Справаздача музея за 2008 год (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 24 верасня 2012.
  2. Ул. кар. У Еўропе зачыняць адразу два вядомыя музеі // Сноб. — 2012. — 9 лютага
  3. Водо В. Вильнюс попал в сеть Гуггенхайма // Коммерсантъ. — 2008. — 9 кра.
  4. Ул. кар. Музей Гугенхайма ў Хельсінкі // www.artukraine.com.ua. — 2012. — 11 студзеня

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ballon, Hillary et al (2009). The Guggenheim: Frank Lloyd Wright and the Making of the Modern Museum. London: Thames and Hudson. 
  • Levine, Neil (1996). The Architecture of Frank Lloyd Wright. New Jersey: Princeton University Press. 
  • Sennott, R. Stephen. Encyclopedia of 20th-Century Architecture: Volume 2 (New York: Fitzroy Dearborn, 2004)
  • Spector, Nancy (ed) (2001). Guggenheim Museum Collection: A to Z. New York: The Solomon R. Guggenheim Foundation. 
  • Storrer, William Allin. The Architecture of Frank Lloyd Wright: A Complete Catalogue (Chicago: The University of Chicago Press, 2002)
  • Vail, Karole (ed) (2009). The Museum of Non-Objective Painting. New York: The Solomon R. Guggenheim Foundation. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]