Пагадненне Сен-Жан-дэ-Мар’ен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта пагаднення, падпісанага Бэлфарам у жніўні 1917 года. Пункцірная зялёная лінія ў Эгейскім моры адзначае італьянскія астравы Эгейскага мора, якія ўжо знаходзіліся пад італьянскім кантролем.
Пагадненне Сен-Жан-дэ-Мар’ен; версія, ратыфікаваная паміж саюзнікамі пры ўмове згоды Расіі (якая так і не была дасягнута), у жніўні 1917 года

Пагадненне Сен-Жан-дэ-Мар’ен — пагадненне паміж Францыяй, Італіяй і Вялікабрытаніяй, якое было заключана на канферэнцыі ў чыгуначным вагоне ў Сен-Жан-дэ-Мар’ене 19 красавіка 1917 года і было падпісана саюзнікамі паміж 18 жніўня — 26 верасня 1917 года[1].

У сустрэчы 19 красавіка прынялі ўдзел брытанскі і французскі прэм’ер-міністры Дэвід Лойд Джордж, Александр Рыбо і італьянскі прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Паола Баселі і Сідні Саніна[1].

Яно задумвалася як папярэдняе пагадненне для ўрэгулявання італьянскіх блізкаўсходніх інтарэсаў — у прыватнасці, артыкула 9 Лонданскага дагавора (1915). Пагадненне было неабходна саюзнікам для забеспячэння пазіцый італьянскіх сіл на Блізкім Усходзе. Мэта была ў тым, каб ураўнаважыць дысбаланс ваеннай сілы на блізкаўсходнім тэатры Першай сусветнай вайны, калі расійскія (царскія) сілы выходзілі з Каўказскай кампаніі, хаця іх і замянілі сіламі дзяржавы, якая далей атрымае найменне Рэспубліка Дэмакратычная Арменія[2]. Расія ў гэтым пагадненні не была прадстаўлена, паколькі царскі рэжым знаходзіўся ў стане краху (гл. Руская рэвалюцыя 1917). Аднак адсутнасць згоды Расіі на пагадненне Сен-Жан-дэ-Мар’ен была выкарыстана брытанцамі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 года, каб аб’явіць яго несапраўдным — пазіцыя, якая моцна раззлавала італьянскі ўрад[3].

Па ўмовах пагаднення саюзнікі пагадзіліся перадаць Італіі горад і вілает Ізмір, значную частку Канійскага вілаета, Айдын, Мугла, Дэнізлі, Бурдур, Ыспарту, Анталлю (так званая «зялёная зона»). Акрамя таго, вялікая тэрыторыя на поўнач ад Ізміра была прызнана «зонай італьянскіх інтарэсаў» (так званая зона "С"). На Італію былі распаўсюджаны ўсе правы і перавагі ў Турцыі, якімі надзялілі сябе Францыя і Англія па пагадненні Сайкса — Піко. Італія са свайго боку прызнала ўсе ўмовы пагаднення Сайкса — Піко і абяцала зрабіць Ізмір свабодны портам для Францыі і Англіі[4].

Зноскі

  1. а б J. C. Hurewitz (1979). The Middle East and North Africa in World Politics: A Documentary Record - British-French Supremacy, 1914-1945. Yale University Press. pp. 94–. ISBN 978-0-300-02203-2.
  2. C.J. Lowe, and M.L. Dockrill, The Mirage of Power: British Foreign Policy 1914-22 (vol 2 1972) pp 223-27
  3. Helmreich, p.131: "Given these facts, plus the circumstances surrounding the fall of the Russian government and its withdrawa'l from the war in late 1917 and early 1918, it is easy to understand why Sonnino was so incensed, particularly at the British, for their invocation of the Russian consent clause as a means of invalidating the St. Jean agreement at the Peace Conference in 1919."
  4. Сен-Жан Де Морьенн соглашение 1917 года, 19 апреля (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • I Documenti diplomatici italiani. Libreria dello Stato. 1980.
  • Helmreich, Paul C. "Italy and the Anglo-French Repudiation of the 1917 St. Jean de Maurienne Agreement." Journal of Modern History 48.S2 (1976): 99-139. in JSTOR