Антанта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Антанта (ад фр.: Entente Cordinale — сардэчная згода) — міждзяржаўны ваенна-палітычны блок, заснаваны ў 1904—1907 г. Францыяй, Вялікабрытаніяй і Расіяй супраць Траістага саюзу. Пад час 1-ай сусветнай вайны (1914—1918) Антанта аб'ядноўвала каля 20 дзяржаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Расія выйшла з Антанты, што стала адной з прычын падтрымкі членамі Антанты Польшчы, Літвы, Латвіі і інш. сіл у іх барацьбе супраць савецкай улады. Спроба самастойнай інтэрвенцыі Антанты ў Савецкую Расію прывяла да паражэння і распаду блока.[1]

Зноскі

  1. Кізіма С. А.,…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.