Педра дэ Вальдывія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Педра дэ Вальдывія | |
| Канкістадор, першы губернатар Чылі | |
| Дата нараджэння: | 1497 ці 1500 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Бадахас, Іспанія |
| Дата смерці: | 1 студзеня 1554 (аспрэчваецца) |
| Месца смерці: | Тукапел, Чылі |
Педра дэ ВАЛЬДЫВІЯ (Pedro de Valdivia; каля 1500, г. Вільянуэва-дэ-ла-Серэна, Іспанія — 25.12.1553 або 1.1.1554) — іспанскі канкістадор.
Прымаў удзел у заваяванні Перу і Чылі іспанцамі. У 1535—37 дайшоў да сярэдняй часткі Чылі. Вёў жорсткую барацьбу супраць араўканаў. У 1540 паводле загаду Ф. Пісара распачаў пакарэнне ўсяго Чылі. У 1541 заснаваў горад Сант'яга. Пасля 1548 намеснік Чылі. У 1550 на поўдні заснаваў горад Кансепсьён, у 1552 — горад Вальдывія. Забіты араўканамі. Свае паходы і адкрыцці апісаў у пісьмах да імператара Карла V і ў «Сведчаннях Педра дэ Вальдывія, якія траюуюць адкрыццё і заваяванне Чылі».
Гл. таксама [правіць]
Спіс іспанскіх заваёўнікаў і храністаў у Новым Свеце
Літаратура [правіць]
- Vernon S. W., Pedro de Valdivia, Conquistador of Chile 1946.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Педра дэ Вальдывія
| Першаадкрывальнікі Амерыкі | ||
|---|---|---|
| Да Калумба | Гунб’ёрн Ульфсан | Б'ёрні Хер'юльфсан | Эрык Руды | Лейф Эрыксан | Картырыял | |
| Вялікія марскія адкрыцці | Калумб | Коса | Ахеда | Веспучы | Кабат-старэйшы | Кабрал | Куэлью | Понсэ дэ Леон | Магелан | Верацана | Кабат-малодшы | Карцье | |
| Канкістадоры | Веласкес дэ Куэльяр | Нуньес дэ Бальбоа | Альмагра | Пісара | Грыхальва | Картэс | Альварада | Сота | Кабрыльё | Вальдзівія | Арэльяна | Белалькасар | Хіменес дэ Кесада | Мендоса | Каранада | Сарм'ента дэ Гамбоа | |
| Нанясенне на карту | Вальдзэмюлер | Дрэйк | Фробішэр | Дэвіс | Гудзон | Хаклюйт | Сміт | Шамплен | Бафін | Дзяжнёў | Маркет | Ла Саль | Берынг | Кук | Маласпіна | Шэліхаў | Ванкувер | Макензі | Франклін | Уілкс | |
Шаблон:Інкі Шаблон:Канкіста Перу і ранні каланіяльны перыяд