Самюэль дэ Шамплейн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Samuel-de-champlain-s.jpg

Самюэль дэ ШАМПЛЕЙН (фр.: Samuel de Champlain; 1567, Бруаж каля г. Рашфор, Францыя25 снежня 1635) — французскі гідрограф, даследчык Канады і паўночнага ўсходу ЗША.

У 1603 здзейсніў падарожжа па рэках Святога Лаўрэнція і Сагеней. У 1604—06 правёў даследаванні ўздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі (п-авы Новая Шатландыя і Кейп-Код, залівы Фанды, Масачусетс), адкрыў в-аў Нантакет. У 1608 у вусці р. Св. Лаўрэнція заснаваў горад Квебек, у 1609 даследаваў р. Рышэльё — правы прыток р. Св. Лаўрэнція, адкрыў возера, пазней названае яго імем, горы Адырондак і Зялёныя горы (Грын-Маўнтынс). У 1609—15 займаўся пошукам водных шляхоў да Ціхага акіяна, у 1615—16 па рэках Св. Лаўрэнція і іншых дасягнуў возера Гурон.