Педру Алварыш Кабрал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Педру Алварыш Кабрал
Pedro Álvares Cabral - steel engraving by American Bank Note Company.jpg
Дата нараджэння: 1467 ці 1468
Месца нараджэння: Бельмонтэ
Дата смерці: 1520 (паміж 51 і 53 гадамі)
Месца смерці: Сантарэн
Грамадзянства: партугалец
Падданства: Партугалія
Род дзейнасці: мараплавец
Бацька: Фернан Кабрал[1]
Маці: Ізабел Гавея
Дзеці: парт.: Fernão Álvares Cabral
парт.: António Cabral
парт.: Catarina de Castro
парт.: Guiomar de Castro
парт.: Isabel
парт.: Leonor
Лагатып ВікіСховішча Педру Алварыш Кабрал на Вікісховішчы

Педру Алварыш Кабрал (1467 ці 1468, Бельмонтэ - каля 1520, Сантарэн) — партугальскі мараплавец, якому належыць адкрыццё Бразіліі.

Адкрыццё Бразіліі[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхетнай партугальскай сям'і. Пасля ўдалага вяртання Васка да Гама быў пасланы ў Індыю каралём Мануэлам I у якасці адмірала 2-га партугальскага флоту, які складаўся з 13 караблёў і 1200 чалавек экіпажа.

Адплыў 9 сакавіка 1500 года з Лісабона, але, каб пазбегнуць зацішша на афрыканскім беразе, узяў больш заходні кірунак і праз месяц апынуўся ля берага Паўднёвай Амерыкі, цяпер бразільскага. 24 красавіка ён высадзіўся і назваў берагавую паласу Terra da Vera Cruz, абвясціўшы яе валоданнем Партугаліі.

Усведамляючы значэнне зробленага ім адкрыцця, Кабрал накіраваў у Лісабон аднаго з капітанаў, Гаспара дэ Лемуша, са знакамітым пасланнем каралю, якое напісаў яго сакратар Перу Ваш дэ Камін'я. Праз некалькі месяцаў кароль адправіў у Вера-Круш 3 каравелы пад камандаваннем адмірала Куэлью. Кабрал між тым аднавіў плаванне ў Індыю.

Зноскі

  1. Кабрал, Педру Алвариш. Монеты мира. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 4 красавіка 2012.