Джордж Ванкувер
| Джордж Ванкувер George Vancouver |
|
| Джордж Ванкувер у 1792 годзе | |
| Дата нараджэння: | 22 чэрвеня 1757 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Кінгс-Лін, графства Графства Норфалк, Вялікабрытанія |
| Дата смерці: | 12 мая 1798 (40 гадоў) |
| Месца смерці: | Рычманд-апан-Тэмз, Вялікабрытанія |
| Род дзейнасці: | мараплавец |
Джордж Ванкувер (англ.: George Vancouver; 22 чэрвеня 1757 (па некаторых даных — 1758), Кінгс-Лін — май 1798, Рычманд-апан-Тэмз) — англійскі мараплавец і даследчык.
Ва ўзросце 14 ці 15 лёт уладкаваўся ў англійскі ваенны флот на карабель капітана Джэймса Кука, прыняўшы ўдзел у другім (1772—1775) і трэцім (1776—1780) кругасветных падарожжах знакамітага мараплаўца. Удзельнічаў у апошняй высадцы Кука на Гавайскія астравы.
У 1791 годзе быў прызначаны начальнікам вялікай марской экспедыцыі на барк «Дыскаверы», які праводзіў картаграфічныя і даследчыя працы ў Ціхім акіяне. Пад камандаваннем Ванкувера былі даследаваны заходні бераг Паўднёвай Амерыкі, Сандвічавы астравы, але найбольш прыкметныя яго даследаванні ціхаакіанскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і на суседніх астравах паміж 39° і 51° паўночнай шыраты на месцы сучасных штатаў Каліфорнія (паўночная частка), Арэгон і Вашынгтон, а таксама паўднёвай часткі канадскай правінцыі Брытанская Калумбія.
У 1792 годзе Джордж Ванкувер даследаваў узбярэжжа ад мыса Мендасіна (39°20’ з.ш.) да праліва Хуан-дэ-Фука (48°30’ з.ш.), а таксама пабываў у вусце невядомай еўрапейцам да таго часу вялікай ракі (сучасная рака Калумбія). Пазней ён падрабязна картаграфаваў востраў, названы пазней яго імем.
Вярнуўшыся ў Англію, з 1795 года да сваёй смерці быў заняты апісаннем свайго падарожжа, якое выйшла пад назвай: «Voyage of Discovery to the North Pacific Ocean» (Лондан, 1798).
Пасля смерці Джорджа Ванкувера ў 1798 годзе гэта справаздача была істотна дапоўнены лейтэнантам Пітэрам П'юджэтам.
Імем Джорджа Ванкувера названы гарады ў Канадзе і ЗША, а таксама вялікі востраў каля заходняга ўзбярэжжа Канады.
Літаратура [правіць]
- Ванкувер Д. Путешествие в северную часть Тихого океана и вокруг света, совершённое в 1790,1791,1792,1793,1794 и 1795 годах капитаном Георгием Ванкувером. Кн.1-6. СПб. 1827—1838.
- Малаховский К. В. В новом Альбионе. О путешествии мореплавателя XVII века капитана Д. Ванкувера. М., 1990
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джордж Ванкувер
| Першаадкрывальнікі Амерыкі | ||
|---|---|---|
| Да Калумба | Гунб’ёрн Ульфсан | Б'ёрні Хер'юльфсан | Эрык Руды | Лейф Эрыксан | Картырыял | |
| Вялікія марскія адкрыцці | Калумб | Коса | Ахеда | Веспучы | Кабат-старэйшы | Кабрал | Куэлью | Понсэ дэ Леон | Магелан | Верацана | Кабат-малодшы | Карцье | |
| Канкістадоры | Веласкес дэ Куэльяр | Нуньес дэ Бальбоа | Альмагра | Пісара | Грыхальва | Картэс | Альварада | Сота | Кабрыльё | Вальдзівія | Арэльяна | Белалькасар | Хіменес дэ Кесада | Мендоса | Каранада | Сарм'ента дэ Гамбоа | |
| Нанясенне на карту | Вальдзэмюлер | Дрэйк | Фробішэр | Дэвіс | Гудзон | Хаклюйт | Сміт | Шамплен | Бафін | Дзяжнёў | Маркет | Ла Саль | Берынг | Кук | Маласпіна | Шэліхаў | Ванкувер | Макензі | Франклін | Уілкс | |
| Гэта пачатак артыкула пра падарожніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |