Уільям Бафін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Бафін на партрэце работы Хендрыка ван дэр Борхта

Уільям БАФІН (William Baffin; 1584, Лондан? — 23 студзеня 1622) — англійскі арктычны даследчык.

У 1612—16 у якасці штурмана плаваў у пошуках Паўночна-Заходняга праходу: у 1615 даследаваў Гудзонаў заліў, у 1616 — мора на захад ад Грэнландыі (гл. мора Бафіна). У час гэтага падарожжа адкрыў і даў назвы пралівам Сміта, Джонса і Ланкастэра; адкрыў п-аў Хейс (Грэнландыя), вялікія ўчасткі астравоў Элсмір і Дэвон у Канадскім Арктычным архіпелагу.

Яго пазнейшыя падарожжы (1616—21) былі на ўсход. Загінуў пры аблозе в-ва Армуз.

Імем У. Бафіна названы востраў Бафінава Зямля ў Канадскім Арктычным архіпелагу.