Джавані да Верацана

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джавані да Верацана
Giovanni da Verrazzano
GiovanniVerrazano.jpg
Дата нараджэння: 1485
Месца нараджэння: Фларэнтыйская рэспубліка
Дата смерці: 1528
Месца смерці: Гвадэлупа
Грамадзянства: Фларэнтыйская рэспубліка
Падданства: Францыя
Род дзейнасці: мараплавец
Лагатып ВікіСховішча Джавані да Верацана на Вікісховішчы

Джавані да Верацана або Джавані да Веразана (італ.: Giovanni da Verrazzano, фр.: Jean de Verrazane; 14851528) — французскі мараплавец італьянскага паходжання, даследчык усходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі.

Першыя гады жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Джавані да Верацана нарадзіўся ў мястэчку Валь-ды-Грэ́ве на поўдзень ад Фларэнцыі (Фларэнтыйская рэспубліка). Выхоўваўся ў Фларэнцыі, дзе атрымаў выдатную адукацыю. Яшчэ маладым чалавекам пераехаў у Д'еп, дзе паступіў на службу Францыі. Некалькі разоў быў у Леванце. Мяркуецца, што ў 1502 г. мог прымаць удзел у экспедыцыі ў Новы Свет.

Першая экспедыцыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1523 г. Францыск I даў яму дазвол на арганізацыю экспедыцыі ў Паўночную Амерыку. Яна фінансавалася французскімі прадпрымальнікамі, зацікаўленымі ў заснаванні калоній і пошуках кароткіх марскіх шляхоў у Ціхі акіян.

У студзені 1524 г. карабель "Дафін" пад камандаваннем Верацана пакінуў Францыю і ўжо да пачатку сакавіка дасягнуў узбярэжжа сучаснай Паўночнай Караліны. Адсюль Джавані да Верацана накіраваўся на поўнач і даследаваў бераг да Новай Шатландыі, якой даў назву Акадыя. Відавочна, Верацана быў першым еўрапейскім вандроўнікам, які ўбачыў бухту Нью-Ёрка. У ліпені 1524 г. экспедыцыя з поспехам вярнулася ў Францыю.

Рапарты Джавані да Верацана да караля мелі перабольшанні і скажэнні. Гэта можна патлумачыць тым, што мараплавец жадаў упэўніць французаў у магчымым праходзе ў Ціхі акіян і патрэбе арганізацыі другой экспедыцыі. Але ў далейшым гэта прывяло да абвінавачванняў Верацана ў падробцы інфармацыі. Акрамя таго, картографы таго часу своеасабліва патлумачылі зробленыя ім адкрыцці і пазначылі іх як працяг Еўрапейскага кантынента.

Другая экспедыцыя[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1528 г. Джавані да Верацана ўзначаліў новую экспедыцыю. Ён даследаваў усходняе ўзбярэжжа Фларыды, пасля чаго накіраваўся ў Вест-Індыю. Карабель кінуў якар ля вострава Гвадэлупа, які здаўся маракам пустынным. Верацана з некалькімі членамі каманды зышоў на бераг, дзе быў атакаваны і забіты індзейцамі-карыбамі. Згодна рапарту выжылых, усе забітыя потым былі з'едзеныя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]