Правінцыя Антарыа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Антарыа

Антарыа (англ.: Ontario, ІРА: /ɒnˈtɛri.oʊ/) — адна з правінцый Канады. Мяжуе з ЗША на поўдні, з правінцыяй Квебек на ўсходзе, і правінцыяй Манітоба на захадзе. Антарыа мае найбуйнейшае насельніцтва з усіх канадскіх правінцый. Гэта адзіная з правінцый Канады, якая мае доступ да Вялікіх азёр.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Месцазнаходжанне Антарыа ў Канадзе

Тэрыторыя Антарыа складае 1 076 395 кв. км.

Сталіца правінцыі — Таронта (нас. 2.503 тыс.), найбуйнейшы горад Канады. Сталіца Канады Атава (нас. 812 тыс.) таксама знаходзіцца ў Антарыа.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 насельніцтва Антарыа складала 12,2 мільёнаў жыхароў.

У 2006 англійская мова з'яўлялася роднай у 69,4% жыхароў Антарыа, французская мова ў 4,1%, кітайская ў 4%, італьянская ў 2,4%, іспанская ў 1,3%, нямецкая ў 1,3%, партугальская ў 1,3%, пенджабская ў 1,3%, польская ў 1,2%.[1]

У 2001 рэлігіяй 74,6% жыхароў Антарыа было хрысціянства, 3,1% — іслам, 1,9% — індуізм, 1,7% — іўдаізм, 1,1% — будызм. 16,3% жыхароў не вызначалі ніякай рэлігіі.

Урад[правіць | правіць зыходнік]

Галава антарыеўскага ўрада — Прэм'ер-міністр Кетлін Він. Ён з'яўляецца лідарам кіруючай Антарыеўскай ліберальнай партыі, якая мае бальшыню пасад у Заканадаўчым сходзе правінцыі.

Лейтэнант-губернатар Антарыа — Дэвід Онлі, які прадстаўляе ў правінцыі каралеву Канады Елізавету II.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі