Пітэр Хірш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пітэр Хірш
ням.: Peter Hirsch
Дата нараджэння 16 студзеня 1925(1925-01-16)[1] (99 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, інжынер, металург, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік W. H. Taylor[d][2]
Член у
Узнагароды
Сайт materials.ox.ac.uk/peopl…

Пітэр Хірш (англ.: Peter Bernhard Hirsch; нар. 16 студзеня 1925) — англійскі фізік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1963).

З прыходам да ўлады нацыстаў разам з сям’ёй эміграваў з Германіі ў Вялікабрытанію. Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, у якім пачаў працаваць у Дэпартаменце фізікі. З 1966 года — прафесар Оксфардскага ўніверсітэта (з 1992 года — ганаровы прафесар). У 1970 годзе быў назначаны на пасаду старшыні Камісіі па атамнай энергіі Вялікабрытаніі. У 1975 годзе за паспяховую працу атрымаў тытул рыцара-бакалаўра.

Заснавальнік метаду прасвечваючай электроннай мікраскапіі. Распрацаваў метад дыфракцыйнага кантрасту, які служыць для назірання дэфектаў крышталічнай будовы рэчываў і прымяняецца ў фізіцы, хіміі, мінералогіі, матэрыялазнаўстве, біялогіі. У 1956 годзе са сваімі супрацоўнікамі ўпершыню назіраў дыслакацыі ў крышталях і іх рух пад пучком электроннага мікраскопа, чым заклаў колькасныя асновы тэорыі дыслакацый, што з’яўляецца фізічнай асновай тэорыі трываласці і пластычнасці.

Замежны член Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗША (2001).

Зноскі