Віктар Фрэдэрык Вайскопф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Фрэдэрык Вайскопф
Victor Frederick Weisskopf
VictorWeisskopft-LosAlamos.jpg
Дата нараджэння:

19 верасня 1908(1908-09-19)

Месца нараджэння:

Вена, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці:

22 красавіка 2002(2002-04-22) (93 гады)

Месца смерці:

Ньютан, ЗША

Краіна:

Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Flag of the United States.svg ЗША

Навуковая сфера:

квантавая электрадынаміка,
ядзерная фізіка

Месца працы:

Цюрыхскі тэхналагічны інстытут,
Рочэстэрскі ўніверсітэт,
Лос-Аламоская нацыянальная лабараторыя,
Масачусецкі тэхналагічны інстытут,
CERN

Навуковая ступень:

доктар філасофіі па фізіцы (1931)

Альма-матэр:

Гётынгенскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

Макс Борн
Юджын Вігнер

Вядомыя вучні:

Джон Д. Джэксан
Мюрэй Гел-Ман

Віктар Фрэдэрык Вайскопф (19 верасня 1908, Вена-22 красавіка 2002, Ньютан, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык. Адзін з удзельнікаў Манхэтэнскага праекта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1954 член Нацыянальнай акадэміі ЗША. Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт у 1931 годзе. Выкладаў у Берлінскім універсітэце (1932-33), Цюрыхскім тэхналагічным інстытуце (1933-35), інстытуце тэарэтычнай фізікі ў Капенгагене (1935-37). У 1937 пераехаў у ЗША. Прафесар Масачусецкага ўніверсітэта (у 1937-61 і з 1965). У 1961-65 дырэктар Еўрапейскага цэнтра ядзерных даследаванняў (CERN). Вайскопф унёс вялікі ўклад у сучасную ядзерную фізіку. Яму належаць важныя даследаванні ў галіне квантавай электрадынамікі. Развіў тэорыю палярызацыі вакууму, даследаваў лэмбаўскае зрушэнне - змену энергіі атама вадароду, звязаную з квантавай прыродай электрамагнітнага поля. Член Французскай (1957) і Дацкай (1961) акадэмій навук.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]