Самуіл Аба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Самуіл Аба
венг.: Aba Sámuel
Самуіл Аба
3-і кароль Венгрыі
1041 — 1044
Папярэднік: Пётр Арсеола
Пераемнік: Пётр Арсеола
 
Нараджэнне: каля 990
Смерць: 5 ліпеня 1044(1044-07-05)
Род: Арпады

Са́муіл Аба́ (Ша́муэл Аба́, венг.: Aba Sámuel; каля 9905 ліпеня 1044) — венгерскі кароль (10411044), быў жанаты на сястры караля Іштвана I Святога.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1041 годзе Самуіл Аба стаў на чале незадаволеных, якія паўсталі супраць караля Пятра Арсеола. Пасля выгнання апошняга быў каранаваны і стаў новым каралём. Аднак неўзабаве супраць яго ўтварылася моцная кааліцыя, якая мелася на мэце вярнуць на прастол караля Пятра. З прычыны таго, што Аба не выканаў умоў міру, заключага з імператарам Генрыхам III, апошні разам з выгнаным каралём Пятром уварваўся ў 1044 годзе ў Венгрыю і разбіў войска Абы пры Дзьёры . Пераможаны Самуіл Аба быў схоплены і абезгалоўлены.

Ад Самуіла Абы вядзе сваё паходжанне, хоць без пераканаўчых доказаў, адзін з венгерскіх дваранскіх родаў, імем якога ў канцы XIX стагоддзя зваўся камітат Абаўй (частка сучаснага медзье Боршад-Абаўй-Земплен).

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).