Янаш II Запальяі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Янаш II Жыгімонт Запальяі
венг.: Zápolya/Szapolyai János Zsigmond
харв.: Ivan Žigmund Zapolja
Jan Zygmunt Zapolya.jpg
Янаш II Жыгімонт Запальяі (1540—1571)
Князь Трансільваніі
1570 — 1571
Папярэднік: Янаш Запальяі
Пераемнік: Стэфан Баторый
Кароль Венгрыі
1540 — 1571
Папярэднік: Янаш I Запальяі
Пераемнік: Максіміліян II
 
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 18 ліпеня 1540({{padleft:1540|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})
Буда, Каралеўства Венгрыя
Смерць: 14 сакавіка 1571({{padleft:1571|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (30 гады)
Дзюлафехервар, Трансільванія, Каралеўства Венгрыя
Бацька: Янаш I Запальяі
Маці: Ізабела Ягелонка

Я́наш II Жыгімонт За́пальяі (венг.: Zápolya/Szapolyai János Zsigmond, харв.: Ivan Žigmund Zapolja; 18 ліпеня 1540, Буда, Каралеўства Венгрыя — 14 сакавіка 1571, Дзюлафехервар, Трансільванія, Каралеўства Венгрыя).

Быўшы спадчыннікам свайго бацькі Янаша I Запальяі, быў каралём Венгрыі з 1540 па 1570, але большую частку гэтага перыяду краінай кіравала яго маці Ізабела Ягелонка пры падтрымцы Сулеймана I Цудоўнага. Янаш прыняў Эдыкт Турда, першы масавы дэкрэт рэлігійнай свабоды ў сучаснай гісторыі Еўропы (1568) і падтрымаў стварэнне адзінай царквы ў Трансільваніі. Янаш атрымаў прызнанне і за адкрыты дыялог паміж усімі рэлігійнымі бакамі. Ён спансаваў публічныя дэбаты паміж каталікамі, лютэранамі, кальвіністамі і унітарыстамі.[1] Іншыя рэлігійныя групы, уключаючы яўрэяў, мусульман, і шматлікіх праваслаўных хрысціян, атрымалі талерантнасць, але не законныя гарантыі свабоды рэлігіі.[2]

Пасля свайго адрачэння ад тытула караля Венгрыі (на карысць Габсбургаў) ён становіцца князем Трансільваніі (1570—1571). Ён адпісаў свой трон свайму скарбніку, Каспару Бекешу, але арыстакратыя не прыняла гэта рашэнне і абрала Стэфана Баторыя ў якасці ваяводы. Гэта прывяло да кароткай грамадзянскай вайны, якая скончылася перамогай Баторыя.

Зноскі

  1. Read The Spirit — Interfaith Heroes Magazine — 2nd Annual Interfaith Heroes Month No. 12: Queen Isabella & King John
  2. Miklós Molnár, A Concise History of Hungary, Cambridge University Press, 2001, p. 110.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Бона Сфорца. Король в драконе» Аудерская, Галина, книга

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]