Людовік Венгерскі
Людовік Венгерскі, Лю́двік I Вялі́кі (Loys, Lajos, Ludwik Węgierski; 5 сакавіка 1326 — 11 верасня 1382), кароль венгерскі (Лаяш, з 1342), кароль польскі (Людвік, з 17.11.1370).
З французскай дынастыі Анжу. Сын караля Карла Роберта і Эльжбеты, сястры польскага караля Казіміра III, з 1335 палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага стальца. З 1340 дапамагаў Казіміру ў барацьбе за Галіцка-Валынскае княства, праследуючы пры гэтым венгерскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненне з валынскім князем Любартам. У лютым 1345 удзельнічаў ў беспаспяховым паходзе крыжакоў у бок Трокаў. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на Валынь, Падляшша і Берасцейшчыну (1349–1351), у ходзе якіх венгерскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі ВКЛ. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў ліпені–жніўні 1351, калі Людвік захапіў у палон Любарта і Кейстута. 15 жніўня 1351 прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага венгерскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, Янаша Кецьі). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Венгрыю як гарант дагавора і для хрышчэння, але здолеў уцячы. У 1354 Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасці Бэлз на захадзе Валыні. Пасля заняцця польскага стальца ўзнавіў войны з ВКЛ (1372–1377), у выніку якіх Бэлз і Холм далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Венгрыі, што выклікала незадавальненне польскіх феадалаў), а Любарт, як і падольскія князі Аляксандр і Барыс Карыятавічы і ратненскі князь Фёдар Альгердавіч (якому належаў і Кобрын з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Венгрыі. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэнне Луцкай каталіцкай епархіі (1375), юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі сучаснай Беларусі, на якія пазней, у 14 – 18 ст., пашыраліся венгерскія экспансіянісцкія планы (глядзіце Радноцкі дагавор (1656))
Праўленне Людвіка супала з “залатым векам” еўрапейскага рыцарства, да пашырэння ідэялогіі і эстэтыкі якога ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ён істотна прычыніўся. Празваны венгерскімі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэнне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адкрыты першы універсітэт у горадзе Печ, пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў 14 – 16 ст. адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку ВКЛ (“золотой вгорский”). У 1374 выдаў першы агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей, паводле якога шляхце гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя феадалы (асабістая недатыкальнасць, сімвалічныя падаткі на карысць дзяржаўнага скарбу і інш.), што паклала пачатак стварэнню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасля смерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка Ядвіга.
Historiae Hungaricae Fontes Domestici. V. III, Lipsiae, 1884. • Dabrowski J. Ostatnie lata Ludwika Wielkiego. Krakow, 1918. • Halecki O. O genezie i znaczeniu rzadow andegawenskich w Polsce // Kwartalnik historyczny. R. 35. Lwow, 1921. • Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. Bucuresti, 1936. • Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987.
Крыніца [правіць]
- Белы А. ЭГБ ???
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу |
Людовік I Венгерскі — Ядвіга |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |
