Вацлаў III

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вацлаў III
чэшск.: Václav
Вацлаў III
сцяг
кароль Венгрыі
1301 — 6 снежня 1305
(пад імем Ласла V)
Каранацыя: 27 жніўня 1301, Секешфехервар
Папярэднік: Андраш III
Пераемнік: Бела V (Атон Баварскі)
сцяг
Кароль Чэхіі
21 чэрвеня 1305 — 4 жніўня 1306
Папярэднік: Вацлаў II
Пераемнік: Генрых Харутанскі
сцяг
Кароль Польшчы
21 чэрвеня 1305 — 4 жніўня 1306
Каранацыя: не каранаваны
Папярэднік: Вацлаў II Чэшскі
Пераемнік: Уладзіслаў I Лакеток
 
Нараджэнне: 6 кастрычніка 1289({{padleft:1289|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:6|2|0}})
Прага
Смерць: 4 жніўня 1306({{padleft:1306|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:4|2|0}}) (16 гадоў)
Оламаўц, Маравія
Род: Пржэмысловічы
Бацька: Вацлаў II Чэшскі
Маці: Юдзіта Габсбург

Вацлаў III Пржэмысловіч (чэшск.: Václav, венг.: Vencel, польск.: Wacław), (6 кастрычніка 1289 — 4 жніўня 1306, Оламаўц, Маравія) — кароль Венгрыі з 1301 па 6 снежня 1305 (каранацыя 27 жніўня 1301 у Секешфехервары, пад імем Ласла V), кароль Чэхіі з 21 чэрвеня 1305 (пад імем Вацлава III), князь Польшчы c 21 чэрвеня 1305 (пад імем Вацлава III).

Вацлаў III быў сынам Вацлава II, караля Чэхіі і Польшчы, і Юдзіты, дачкі імператара Рудольфа I Габсбурга, апошні з роду Пржэмысловічаў.

Кароль Венгрыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1301 годзе яго бацька адмовіўся ад венгерскай кароны на яго карысць. 27 жніўня 1301 года Вацлаў быў каранаваны пад імем Ладзіслава V (ці па-венгерску Ласла). У той момант Венгрыя фактычна ўяўляла сабой некалькі княстваў, і каралём яго прызналі толькі кіраўнікі земляў, якія адпавядаюць сучасным Славакіі (Матуш Чак і Аба), Бургенланду і сталіцы Будзе.

У 1303 Аба і Чак вырашылі перайсці на бок Карла Роберта Анжуйскага. Вацлаў заклікаў на дапамогу свайго бацьку. Прыбыўшы з Прагі з вялікай арміяй бацька ўзяў цвёрды кантроль над Будай, але, ацаніўшы сітуацыю на месцы, ён забраў сына і карону і вярнуўся ў Чэхію.

Пасля смерці бацькі Вацлаў вырашыў адмовіўся ад венгерскай кароны на карысць Атона III, герцага Ніжняй Баварыі, (6 снежня 1305). У 1307 годзе Атон патрапіў у палон і ў 1308 годзе адрокся ад кароны на карысць Карла Роберта.

Польшча[правіць | правіць зыходнік]

У 1305 годзе Вацлаў III ажаніўся з дачкой тэшынскага князя Мешка I, Віёле Елізавеце з дынастыі Пястаў. 4 жніўня 1306 года забіты пры загадкавых акалічнасцях у Оламаўцы, падчас падрыхтоўкі да паходу ў Польшчу.