Святая Люцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святая Люцыя
Дата нараджэння каля 283[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 304[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святая Люцыя (лац.: Sancta Lucia), або Святая Люцыя з Сіракузаў, у праваслаўі Святая Лукія — хрысціянская святая мучаніца. Дзень шанавання — 13 снежня.

Жыццё і мучаніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Святая Люцыя нарадзілася ў Сіракузах на Сіцыліі прыкладна ў 286 г. Згодна мартырыю, яшчэ ў дзяцінстве яна патаемна дала зарок цноты для служэння Богу. Калі яна дасягнула шлюбнага ўзросту, маці знайшла ёй жаніха з паганскай сям'і. Дзяўчына звярнулася з малітвамі да Бога. Яе маці захварэла, і Люцыя ўгаварыла яе звярнуцца да гаючых мошчаў Святой Агаты ў Катаніі. Люцыя суправаджала маці, і пасля ўрачыстага набажэнства ўначы да яе з'явілася Святая Агата, якая заявіла, што малітвы Люцыі выратавалі маці, і прадракла тое, што сваёю цнотай дзяўчына пабудуе Божы храм.

Пасля цудоўнага акрыяння маці блаславіла дачку на хрысціянскі подзвіг. Аднак рашэнне застацца ў цноце і раздача маёмасці бедным не спадабаліся яе жаніху. Ён абвінаваціў дзяўчыну перад судом у падмане, растратах і спавяданні хрысціянства, забароненага імператарам Дыяклетыянам. На судзе Люцыя прызналася, што з'яўляецца хрысціянкай і гэтым раз'юшыла суддзю. Ён загадаў кінуць яе да блудніц. Аднак здарыўся цуд — ніхто не здолеў зрушыць святую з месца. Вакол дзяўчыны запалілі вогнішча, а саму яе палівалі алеям. Вогнішча не прычыніла ёй шкоды. Тады суддзя загадаў перарэзаць ёй горла. Але і пасля гэтага яна заставалася жывой, пакуль не спавядалася святару. Паміраючы, святая суцяшала хрысціян і прадракла хуткі канец ганенняў.

Святая Люцыя памерла 13 снежня 304 г. Праз некалькі месяцаў адмовіўся ад пасады імператар Дыяклетыян. У 312 г. імператарам стаў Канстанцін I Вялікі, які скончыў ганенні на хрысціян і сам прыняў хрысціянства.

Мошчы[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць дзве традыцыі захавання мошчаў Святой Люцыі. Паводле першай, яны 400 гадоў захоўваліся на Сіцыліі, пасля былі перапраўлены на Апенінскі паўвостраў і ў выніку да пач. XII ст. апынуліся ў адным з кляштароў Шпаерскаяй дыяцэзіі. Паводле другой, яны захоўваліся ў Канстанцінопале. У 1204 г. пад час трэцяга крыжовага паходу іх захапілі венецыянцы. У 1513 г. галава святой была перададзена катэдры Буржа. У XVIII ст. частку рукі направілі ў Рым папе Бенедыкту XIII.

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Святая Люцыя шануецца ўсімі хрысціянамі. Лічыцца заступніцай сляпых і хворых на вочы, хворых дзяцей. Культ святой шырока распаўсюджаны ў Італіі, асабліва ў Венецыі. Дзень узнясення Святой Люцыі (13 снежня) шырока святкуецца ў Швецыі, у Сент-Люсіі з'яўляецца нацыянальным святам.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]