Спіс знішчаных могілак і мемарыялаў польскіх жаўнераў у Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У 2022 годзе на фоне палітычнага крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года і пагаршэння адносін з краінамі Еўрасаюзу і ў прыватнасці з Польшчай, у Беларусі пачалося сістэмнае знішчэнне могілак жаўнераў Арміі Краёвай, загінулых падчас Другой сусветнай вайны ў баях з нямецкімі войскамі і пранацысцкімі вайсковымі фарміраваннямі, а таксама могілак загінулых польскіх вайскоўцаў савецка-польскай вайны 1920 года.

Выява Населены пункт Адміністрацыйная прыналежнасць Тып знішчэння Дата знішчэння
Еўлашы Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць памятная дошка на магіле 13 чэрвеня 2022[1]
Бобравічы Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць памятная дошка на магіле чэрвень 2022[2]
Дындылішкі Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць памятная дошка на магіле чэрвень 2022
Іўе Гродзенская вобласць памятная дошка ў касцёле чэрвень 2022
Ашмяны Гродзенская вобласць магілы жаўнераў на могілках чэрвень 2022
Вялікія Ёдкавічы Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць могілкі чэрвень 2022
Мікулішкі Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць могілкі 4 ліпеня 2022[3]
Ваўкавыск Гродзенская вобласць могілкі 8 ліпеня 2022[4]
Качычы Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць могілкі 9 ліпеня 2022[5]
Стрыеўка Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць могілкі 22 ліпеня 2022[6]
Сурканты Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць могілкі 25 жніўня 2022[7]
Плябанішкі Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць могілкі 12 верасня 2022[8]
Феліксава Лідскі раён, Гродзенская вобласць пабіты надпіс на каменным абеліску брацкай магілы загінулых у 1920 годзе канец кастрычніка 2022[9][10]
Гродна Гродзенская вобласць знішчаны памятныя дошкі на польскім вайсковым пахаванні жнівень 2023[11]

Зноскі

  1. Incydent z upamiętnieniem por. Jana Piwnika „Ponurego” przed rocznicą śmierci bohatera. glosznadniemna.pl.
  2. Польша резко осуждает уничтожение польских мест памяти и кладбищ в Беларуси (руск.). gov.pl (13 ліпеня 2022).
  3. «Варварскі акт дзяржаўнага вандалізму». На Ашмяншчыне зраўнялі з зямлёй могілкі польскіх вайскоўцаў . hrodna.life (5 ліпеня 2022).
  4. В Волковыске пропали могилы польских солдат (руск.). zerkalo.io (8 ліпеня 2022).
  5. На Гродзеншчыне знішчылі яшчэ адны могілкі вайскоўцаў Арміі Краёвай(нявызн.) (8 ліпеня 2022).
  6. Руслан Кулевіч. На Гродзеншчыне разбурылі чарговае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай, якія змагаліся з нацыстамі . mostmedia.io (22 ліпеня 2022).
  7. Руслан Кулевіч. Пачалі руйнаваць ужо могілкі. На Гродзеншчыне знішчылі чарговыя пахаванні жаўнераў Арміі Краёвай . mostmedia.io (25 жніўня 2022).
  8. Варварства ўсё бліжэй да Гродна: беларускія ўлады разбурылі яшчэ адны могілкі жаўнераў Арміі Краёвай . mostmedia.io (12 верасня 2022).
  9. На Гродзеншчыне пашкодзілі яшчэ адзін помнік польскім салдатам 30.10.2022 Архівавана 30 кастрычніка 2022.
  10. Na Grodzieńszczyźnie zbezczeszczono kolejny grób polskich żołnierzy
  11. MOST. З польскіх пахаванняў у Гродне зніклі памятныя надпісы . MOST Media (10 жніўня 2023). Праверана 16 жніўня 2023.