Спіс найбуйнейшых тэрактаў Іракскай вайны

Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У дадзеным спісе пералічаны найбуйнейшыя па колькасці ахвяр тэрарыстычныя акты, якія адбыліся падчас Іракскай вайны 2003—2011 гадоў. Сюды уключаны тэракты, у выніку якіх загінула не менш за 40—50 чалавек.

Распаўсюджанай тактыкай іракскіх тэрарыстычных арганізацый было выкарыстанне смяротнікаў. Многія тэракты праводзяцца суніцкімі і шыіцкімі экстрэмісцкімі арганізацыямі супраць мірнага насельніцтва ці рэлігійных святынь «варожай» галіны ісламу. Як паказваюць інфармацыйныя паведамленні, ахвярамі буйных тэрактаў амаль ніколі не станавіліся вайскоўцы кааліцыйных войск. Але пры гэтым, іракскія паўстанцы падвяргалі падобным нападам мясцовыя сілавыя структуры.

Даныя аб ахвярах звычайна носяць прыблізны характар, што звязана са спецыфікай іх падліку і апублікавання ў сродках масавай інфармацыі. Часцяком электронныя СМІ паведамлялі папярэднія і пастаянна змянялі ацэнкі колькасці загінулых і параненых, што можа прыводзіць да блытаніны. Выніковыя даныя аб ліку ахвяраў не заўсёды даступны.

2003[правіць | правіць зыходнік]

  • 29 жніўня — замініраваная машына выбухнула каля шыіцкай мячэці імама Алі ў Наджафе. 83—124 загінулых, 140—230 параненых. У ліку загінулых быў кіраўнік Вышэйшага савета ісламскай рэвалюцыі Іраку Махамед Бакр аль-Хакім[1][2][3].

2004[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 лютага — дзве атакі тэрарыстаў-смяротнікаў на штаб-кватэры курдскіх палітычных партый у Эрбіле. 105—109 загінуўшых[4][5].
  • 2 сакавіка — серыя нападаў і выбухаў (уключаючы як мінімум адзін падрыў тэрарыста-смяротніка), накіраваных супраць паломнікаў у Кербеле падчас шыіцкай жалобы Ашура. 115—121 загінуў, больш за 200 параненых[6][7][8]. Таксама падчас Ашура мелася серыя падрываў тэрарыстаў-смяротнікаў у Багдадзе. Каля 70 загінуўшых[9].
  • 28 ліпеня — тэрарыст-смяротнік падарваў замінаваны аўтамабіль у натоўпе каля цэнтра набору навабранцаў для новай іраксай паліцыі ў Баакубе. 68—70 загінулых, больш за 50 параненых. Знішчаны некалькі крам і машын.[10][11][12]
  • 19 снежня — тэрарыст-смяротнік падарваў замініраваную машыну каля пахавальнай працэсіі ў Наджафе. 48—54 загінулых, 90—140 параненых[13].

2005[правіць | правіць зыходнік]

  • 28 лютага — смяротнік падарваў замініраваную машыну ў натоўпе беспрацоўных ля будынка гарадскога савета ў Хіле. Каля 130 загінулых, 130—150 параненых. 2 сакавіка ў Іраку абвешчаны дзень агульнанацыянальнай жалобы па загінуўшых[14].
  • 10 сакавіка — смяротнік падарваў сябе ў мячэці ў Масуле падчас жалобнай цырымоніі. 50—51 загінулы, 80—100 параненых[15].
  • 4 мая — тэрарыст падарваў сябе каля офіса курдскай партыі ў Эрбіле, які таксама выкарыстоўваўся як цэнтр набору навабранцаў для іракскай паліцыі. 45—60 загінулых, 150 параненых.[16]
  • 16 ліпеня — смяротнік падарваў сябе на рынку ў Мусаібе, пры гэтым здэтанаваў бензавоз, які праязджаў міма. 98 загінулых, больш за 150 параненых. Знішчана больш за 150 крам, 37 машын (уключаючы 13 дзяржаўных).[17]
  • 14 верасня — смяротнік падарваў замініраваны мікрааўтобус у натоўпе беспрацоўных ля цэнтра занятасці на плошчы Аруба (Багдад). 111—114 загінулых, каля 160 параненых[18][19][20].
  • 18 лістапада — смяротнікі падарвалі сябе ў двух шыіцкіх мячэцях у Ханакіне падчас пятнічнай малітвы. 74—90 загінуўшых[21][22][23].

2006[правіць | правіць зыходнік]

  • 5 студзеня — смяротнік падарваў сябе ў натоўпе шыіцкіх паломнікаў у мячэці імама Хусейна (Кербела). 50—60 загінулых, каля 100 параненых. Яшчэ тэрарыст (па іншых даных — два) падарваў сябе ў натоўпе каля цэнтру набору навабранцаў для іраксай паліцыі і Нацыянальнай гвардыі ў Рамадзі. Загінула ад 50 да 80 чалавек, каля 60 параненых[24].
  • 7 красавіка — тры тэрарысткі-смяротніцы падарвалі сябе ў мячэці Бурата (Багдад). 85—90 загінулых, 160 параненых[25][26].
  • 1 ліпеня — смяротнік падарваў замініраваны аўтамабіль у Садр-Сіці (Багдад). 62—68 загінулых, 110—120 параненых. У выніку пажару згарэлі каля 20 крам, знішчана 14 машын[27][28].
  • 18 ліпеня — тэрарыст падарваў замініраваную машыну ў натоўпе беспрацоўных у Куфе. Каля 50—60 загінулых, больш за 100 параненых[29].
  • 23 лістапада — серыя мінамётных абстрэлаў і выбухаў замініраваных аўтамабіляў у Садр-Сіці (Багдад). 215 загінулых, каля 250 параненых[30].
  • 12 снежня — падвойны выбух (смяротнік на замінаванай машыне і смяротнік з поясам шахіда) на плошчы Тайран (Багдад). Мэтамі былі паліцэйскі ўчастак і натоўп беспрацоўных. Каля 70 загінулых, каля 250 параненых[31][32].

2007[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 лютага — два тэрарыста-смяротнікі падарвалі сябе на рынку ў Хіле. 71—73 загінулых, 137—166 параненых[33].
  • 3 лютага — смяротнік падарваў замініраваную машыну (прыкладна 1 т выбухоўкі) на рынку Садрыя (Багдад). Каля 135 загінулых, больш за 300 параненых.[34][35][36]
  • 19 чэрвеня — падарвана замініраваная машына каля шыіцкай мячэці аль-Халяні (Багдад). 75—87 загінулых, каля 130 параненых.
  • 7 ліпеня — смяротнік падарваў замініраваны грузавік на рынку ў Эмерлі (каля Кіркука). 150—160 загінулых, 240—250 параненых[37].
  • 26 ліпеня — камбінаваная атака (замініраваны грузавік і ракетны абстрэл) рынку ў Карадзе (Багдад). 92 загінулых, 127 параненых. Знішчана 14 машын і 17 крам[38][39][40][41]
  • 14 жніўня — выбух чатырох замініраваных машын у езідскіх вёсках на поўначы Ірака. 411—500 загінуўшых, каля 1500 параненых. Разбурана 70 жылых дамоў. Самы буйны тэракт у найноўшай гісторыі Ірака.[42][43][44]

2008[правіць | правіць зыходнік]

  • 6 сакавіка — выбух замініраванай машыны ў квартале Карада (Багдад). 68 загінулых, 120—130 параненых[45].
  • 17 сакавіка — тэрарыстка-смяротніца падарвала сябе ў кавярні каля мячэці імама Хусейна ў Кербеле. 42—54 загінулых, каля 50—60 параненых[46].
  • 17 чэрвеня — выбух замініраванай машыны на аўтастаянцы каля рынку ў квартале Аль-Хурыя (Багдад). 63—64 загінулых (паводле позніх ацэнак), не менш за 75 параненых[47].
  • 11 снежня — смяротнік падарваў сябе ў курдскім рэстаране каля Кіркука падчас свята Курбан-Байрам. 55—57 загінулых (у некаторых крыніцах сцвярджаецца, што да 100 з улікам памерлых ад ран), 45—109 параненых[48][49][50][51].

2009[правіць | правіць зыходнік]

  • 23 красавіка — тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў рэстаране ў правінцыі Дыяла. 55—57 загінулых, каля 60—70 параненых[52][53].
  • 24 красавіка — дзве тэрарысткі-смяротніцы падарвалі сябе каля шыіцкай мячэці ў квартале Казімія (Багдад). 66—71 загінулы, не менш 127 параненых[54].
  • 20 чэрвеня — выбух замініраванай машыны каля шыіцкай мячэці ў Тазе (раён Кіркука). 81—82 загінуўшых[55].
  • 24 чэрвеня — выбух замініраванага матацыкла на рынку ў Садр-Сіці (Багдад). 56 загінулых, больш за 100 параненых[56][57].
  • 25 кастрычніка — выбух двух замінаваных машынаў ва ўрадавых будынкаў у Багдадзе. Каля 160 загінулых, больш за 500 параненых. У Іраку абвешчана трохдзённая жалоба па загінулых[58][59].

2010[правіць | правіць зыходнік]

  • 26 студзеня — тры замініраваных мікрааўтобуса, за рулём якіх знаходзіліся тэрарысты-смяротнікі, падарваліся ля будынкаў багдадскіх гасцініц. 46 загінулых, больш за сто параненых.
  • 27 сакавіка — выбухі прагрымелі непадалёк ад рэстарана ў горадзе Эль-Халіс. Спачатку узляцеў на паветра замінаваны аўтамабіль. Затым яшчэ адну бомбу прывёў у дзеянне смяротнік. 57 загінулых, 73 параненых[60].
  • 18 ліпеня — больш за 80 чалавек сталі ахвярамі тэракта ў сталіцы Ірака Багдадзе.
  • 17 жніўня — у Багдадзе быў учынены тэракт, ахвярамі якога сталі 59 чалавек і пацярпелі больш за 120. Смяротнік падарваў сябе ў натоўпе навабранцаў, якія прыйшлі ўладкоўвацца ў шэрагі іракскай арміі[61].
  • 2 лістапада — серыя выбухаў у іракскай сталіцы забрала жыцці, па меншай меры, 76 чалавек. Больш за 230 чалавек атрымалі раненні[62].

2011[правіць | правіць зыходнік]

  • 27 студзеня — на пахавальнай цырымоніі ў шыіцкім раёне Багдаду смяротнік падарваў замініраваны аўтамабіль. У выніку тэракту загінулі 65 чалавек і каля 100 атрымалі раненні[63]
  • 12 лютага — у выніку тэракту ў горадзе Самара 48 чалавек загінула, 80 атрымалі раненні.
  • 29 сакавіка — у выніку тэракту ў горадзе Тыкрыт загінула 50—56 чалавек, 98 атрымалі раненні.
  • 23 чэрвеня — у выніку чатырох выбухаў у Багдадзе загінулі 40 чалавек, 80 паранены.
  • 5 ліпеня — пры выбухах у горадзе Таджы загінулі больш за 40 чалавек і 50 атрымалі раненні.
  • 15 жніўня — у выніку тэракту ў горадзе Эль-Кут загінулі 66 чалавек, звыш за 230 атрымалі раненні.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Iraq Body Count: 83-95 at Imam Ali mosque, Najaf
  2. Najaf bombing kills Shiite leader, followers say
  3. Теракт в Неджефе — взрыв у мечети имама Али, убит лидер шиитов. 75 погибших, 230 раненых
  4. Iraq Body Count: 107—109 by suicide bombers in party offices in Irbil
  5. Курды предупреждают об угрозах терактов на севере Ирака
  6. 121 by suicide bombers in Karbala
  7. Thousands mourn for Shiite bombing victims
  8. Теракты в Ираке и Пакистане против шиитов: свыше 220 погибших, более 600 раненых
  9. Iraq Body Count: 67 by suicide bombers, Kazimiya, Baghdad
  10. Iraq Body Count: 70 by suicide car bomb in Baqouba
  11. 68 Iraqis Killed in Suicide Car Bombing in Baquba
  12. Хроника событий в Ираке за июль 2004 года
  13. 50 Detained After Al-Najaf Suicide Bombing
  14. Самый кровавый теракт с начала войны в Ираке(недаступная спасылка)
  15. Iraq Body Count: 50-51 by suicide bomber in Mosul
  16. Iraq Body Count: 45-60 by suicide bomb, Arbil
  17. Iraq Body Count: 98 by suicide bomber near tanker, Musayyib
  18. Iraq Body Count: 111—114 by suicide bomb, Kadhimiya, Baghdad
  19. Scores killed in Baghdad attacks
  20. Теракты «Аль-Каиды» в Ираке: более 150 погибших, не менее 200 раненых
  21. Iraq Body Count: 74-90 by suicide car bombs in Khanaqin
  22. Iraq suicide attacks kill dozens
  23. Серия терактов в иракских мечетях
  24. Серия кровавых терактов в Ираке: более 120 убитых и 200 раненых
  25. Iraq Body Count: 87-90 at Baratha mosque, northern Baghdad
  26. Dozens die in Iraq mosque attack
  27. Iraq Body Count: 68 by car bomb in Sadr City, Baghdad
  28. Car Bomb Kills More Than 60 in Iraq Market
  29. Iraq Body Count: 58-59 by suicide car bomb in Kufa
  30. Iraq Body Count: 215 by bombs, mortars in Sadr City, Baghdad
  31. Iraq Body Count: 69-71 by suicide car bombs, Tayeran Square, Baghdad
  32. Dozens Killed in Baghdad Bombing
  33. Iraq Body Count: 73 by suicide bombers in Hilla market
  34. Iraq Body Count: 136—137 by suicide truck bomb in market, Sadriya, Baghdad
  35. At Least 130 Die as Blast Levels Baghdad Market
  36. Три мощных взрыва в столице Ирака(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2007. Праверана 13 мая 2009.
  37. 86-87 by suicide truck bomb, near Khillani Shiite mosque, Sinak, Baghdad
  38. Iraq Body Count: 159—160 by suicide truck bomb in market, Amerli, near Tuz Khurmato
  39. Iraq market truck bomb kills 105
  40. Число жертв теракта на севере Ирака достигло 130 человек(недаступная спасылка)
  41. Теракт на рынке на севере Ирака. Более 100 погибших(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2007. Праверана 13 мая 2009.
  42. В Ираке убит главный организатор крупнейшего теракта в стране
  43. Iraq Body Count: 516—525 by suicide fuel tanker bombs in Yasidi villages, Sinjar area
  44. Toll in Iraq Bombings Is Raised to More Than 500
  45. Сообщение в Российской газете
  46. Iraq Body Count: 51-54 by female suicide bomber in Kerbala
  47. Iraq Body Count: 63-65 by car bomb in Hurriyah, Baghdad
  48. Iraq Body Count: 56-57 by suicide bomber in Abdullah Restaurant, north of Kirkuk
  49. 55 killed in Kirkuk suicide bombing
  50. At least 55 killed in Iraq suicide blast during restaurant talks
  51. В Ираке совершен крупнейший теракт года
  52. МИД РФ осудил теракты в Ираке
  53. Suicide bombs kill scores in Iraq
  54. Iraq Body Count: 69-71 by female suicide bombers in Kadhimiya, Baghdad
  55. 81-82 by suicide truck bomb near Shiite mosque in Taza Khurmatu
  56. Жертвами взрыва на рынке в Багдаде стали 55 человек, 116 ранены
  57. Dozens killed in bombing in Baghdad market
  58. Число жертв двойного теракта в Ираке достигло 160 человек
  59. "Исламское государство Ирак" взяло ответственность за взрывы в Багдаде
  60. Двойной теракт унес жизни 57 иракцев. Праверана 18 студзеня 2019.
  61. Террорист атаковал в Багдаде центр по подготовке новобранцев. Праверана 18 студзеня 2019.
  62. 1news. Число жертв взрывов в Багдаде превысило 75 человек, сотни ранены. www.1news.az. Праверана 18 студзеня 2019.
  63. В Багдаде накануне похорон произошел крупнейший в этом году теракт (руск.)(недаступная спасылка). ТСН.ua (27 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2019. Праверана 18 студзеня 2019.