Міжземнаморскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Другая сусветная вайна
Аўстралійскія салдаты пад Эль-Аламейнам 24 кастрычніка 1942
Аўстралійскія салдаты пад Эль-Аламейнам 24 кастрычніка 1942
Дата 10 чэрвеня 19402 мая 1945
Месца Італія, Паўднёвая Францыя, Югаславія, Грэцыя, Сірыя, Ліван, Ірак, Іран, Егіпет, Лівія, Туніс, Алжыр, Марока, Міжземнае мора,
Вынік Перамога саюзнікаў. Італія губляе ўсе свае калоніі. Падзенне фашысцкага рэжыму ў Італіі.
Праціўнікі
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Брытанская імперыя:

 Вялікабрытанія
 Канада
 Новая Зеландыя
 ПАС
 Аўстралія
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
Францыя Змагарная Францыя
...і іншыя

Каралеўства Італія, 1861—1946 Італія

Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Францыя Французская дзяржава
...і іншыя

Камандуючыя
Сцяг Вялікабрытаніі Арчыбальд Уэйвел

Сцяг Вялікабрытаніі Клод Окінлек
Сцяг Вялікабрытаніі Харальд Александэр
Сцяг Вялікабрытаніі Мейтленд Вільсан
Сцяг Вялікабрытаніі Бернард Мантгомеры
Сцяг ЗША (48 зорак) Марк Уэйн Кларк
Сцяг ЗША (48 зорак) Дуайт Эйзенхаўэр
Каралеўства Югаславія Міларад Петравіч
Каралеўства Югаславія Душан Сімавіч
Грэцыя Аляксандрас Папагас

Беніта Мусаліні

Каралеўства Італія, 1861—1946 Радольфа Грацыяні
Каралеўства Італія, 1861—1946 Уга Кавальера
Каралеўства Італія, 1861—1946 Джавані Месэ
Сцяг Нацысцкай Германіі Эрвін Ромель
Сцяг Нацысцкай Германіі Вільгельм Ліст
Сцяг Нацысцкай Германіі Альберт Кесельрынг
Францыя Франсуа Дарлан
Сцяг Ірака (1921-1959) Рашыд Алі

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжземнаморскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны (19401945) — баявыя дзеянні, якія адбываліся падчас Другой сусветнай вайны ў Міжземным моры, на Балканах на Блізкім Усходзе, Паўночнай Афрыцы, Італіі, і Паўднёвай Францыі.

Уварванне ў Егіпет. Першае ўварванне ў Грэцыю (чэрвень 1940 — сакавік 1941)[правіць | правіць зыходнік]

10 чэрвеня 1940, у разгар нямецкага наступу ў Францыі, Італія абвясціла вайну Вялікабрытаніі і Францыі. 11 чэрвеня італьянская авіяцыя здзейсніла першы налёт на востраў Мальту, дзе знаходзілася буйная брытанская ваенна-марская база. Пасля капітуляцыі Францыі і падпісання вішысцкім урадам саюза з Германіяй, узнікла пагроза выкарыстання французскага флоту Германіяй і Італіяй. 3 ліпеня 1940 брытанцы нанеслі ўдар па французскім флоце ў алжырскім Мерс-эль-Кебіры і іншых портах (гл. аперацыя «Катапульта»), захапіўшы ці патапіўшы амаль усе ваенныя караблі Францыі.

13 верасня 1940 італьянская армія ўварвалася ў тэрыторыі Лівіі ў Егіпет з мэтай захопу Александрыі і Суэцкага канала, але неўзабаве яна была спынена. 28 кастрычніка Італія ўварвалася ў Грэцыю з тэрыторыі Албаніі. Аднак грэчаская армія спыніла напад, перайшла ў контрнаступленне і нанесла італьянцам разгромнае паражэнне, выбіўшы іх з тэрыторыі краіны і заняўшы Паўднёвую Албанію. 11 лістапада англічане нанеслі сур'ёзнае паражэнне італьянскаму флоту ў Таранта (большая частка лінейных караблёў была сур'ёзна пашкоджана), пасля чаго марскія перавозкі ў Афрыку для італьянцаў сталі даволі складанымі. 9 снежня 1940 года англійскія войскі перайшлі ў наступ у Егіпце, занялі ўсю Кірэнаіку і ў пачатку лютага 1941 года выйшлі ў раён Эль-Агейла. Пасля чаго англічане спынілі наступ у Паўночнай Афрыцы і пачалі перакідку войск у Грэцыю.

Захоп Грэцыі і Югаславіі. Бітвы ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе (сакавік 1941 — лістапад 1941)[правіць | правіць зыходнік]

6 красавіка саюзныя войскі Германіі, Італіі, Венгрыі, Румыніі і Балгарыі ўварваліся ў Югаславію і Грэцыю. 11 красавіка харвацкія нацысты абвясцілі незалежнасць і заклікалі харватаў пакінуць югаслаўскую армію, што падарвала яе баяздольнасць. 13 красавіка паў Бялград, а на наступны дзень урад эміграваў з краіны. 18 красавіка Югаславія падпісала капітуляцыю і 350 тыс. яе салдатаў патрапілі ў палон. У Грэцыі італа-нямецкія войскі разграмілі асноўныя сілы грэчаскай арміі да 20 красавіка. Пераследваючы рэшткі адыходзячых грэчаскіх войскаў, нямецкія войскі хутка выйшлі да Фермапілаў, зламалі супраціўленне аўстралійскіх злучэнняў і 24 красавіка авалодалі горным праходам. 26 красавіка паветраны дэсант захапіў мост цераз Карынфскі заліў і адкрыў шлях на Пелапанес, 27 красавіка палі Афіны. Грэцыя капітулявала. Толькі каля 70 тыс. англійскіх, аўстралійскіх і грэчаскіх салдатаў паспелі эвакуіравацца на востраў Крыт і ў Егіпет.

Цяжкае становішча італьянцаў у Паўночнай Афрыцы прымушае іх прасіць дапамогі ў Германіі. У Афрыку прыбывае нямецкі корпус на чале з генералам Ромелем. 31 сакавіка ён пераходзіць у наступ і да 15 красавіка выбівае англічан з Лівіі і падыходзіць да межаў Егіпта. Англічане страцілі многія апорныя пункты, захаваўшы толькі крэпасць Табрук, якая бараніла шлях углыб краіны, да Ніла. У сувязі з пранацысцкай палітыкай урада Ірака, брытанскія войскі 18 красавіка 1941 урываюцца ў Ірак. Пасля паўтара месяца зацятых баёў 30 мая Ірак капітулюе. У чэрвені брытанская армія пры падтрымцы руху «Змагарная Францыя» захоплівае Сірыю і Ліван, вывеўшы іх з пад кантролю вішысцкага рэжыму. Пасля адмовы іранскага ўрада ў размяшчэнні брытанскіх і савецкіх войскаў на тэрыторыі Ірана, СССР і Вялікабрытанія ў жніўні-верасні 1941 акупуюць Іран. Шах Рэзы Пехлеві бяжыць з краіны, Іран уступае ў Антыгітлераўскую кааліцыю.

Улетку 1941 брытанскі флот і авіяцыя трывала захапілі панаванне на моры і ў паветры на Міжземнаморскім тэатры. Выкарыстоўваючы востраў Мальта як базу, яны патапілі ў жніўні 1941 33 %, а ў лістападзе — звыш 70 % грузаў, якія накіроўваліся з Італіі ў Паўночную Афрыку.

Перамога саюзнікаў у Паўночнай Афрыцы (лістапад 1941 — май 1943)[правіць | правіць зыходнік]

18 лістапада англічане перайшлі ў наступ у Егіпце, знялі аблогу з Табрука і да пачатку 1942 ізноў завалодалі Кірэнаікай. 21 студзеня 1942 войскі Ромеля нанеслі раптоўны ўдар у адказ, разграмілі англічан і 7 лютага выйшлі на мяжу Эль-Газала, Бір-Хакейм. 27 мая 1942 яны аднавілі наступ, уступілі ў Егіпет і да канца чэрвеня выйшлі на подступы да Эль-Аламейна ў непасрэднай блізкасці ад Суэцкага канала і Александрыі. Аднак сіл для далейшага наступу было недастаткова, а магчымасці перакідкі войск з рэзерву абмежаваны. Стратэгічнае становішча для англійскіх войскаў да восені 1942 палепшылася, была ўзмоцнена іх групоўка ў Егіпце і заваявана панаванне ў паветры. 23 кастрычніка 1942 брытанскія войскі пад камандаваннем генерала Мантгомеры перайшлі ў наступ супраць італа-нямецкіх войскаў і ў пачатку лістапада прарвалі абарону праціўніка ў раёне Эль-Аламейна. Падчас праследавання англійскія войскі 13 лістапада занялі горад Табрук, 27 лістапада — Эль-Агейлу, 23 студзеня 1943 — Трыпалі і ў 1-й палове лютага падышлі да лініі Марэт на захад ад мяжы Туніса з Лівіяй.

8 лістапада 1942 амерыкана-англійскія дывізіі пад камандаваннем генерала Эйзенхаўэра пачалі высадку ў Алжыры, Аране і Касабланцы. Да канца лістапада англа-амерыканскія войскі занялі Марока і Алжыр, уступілі ў Туніс і падышлі да гарадоў Бізерта і Туніс. У сярэдзіне лютага 1943 нямецкія танкавыя войскі нанеслі ўдар па амерыканскіх войсках, прасунуліся на паўночны захад на 150 км, але затым пад ціскам перавышаючых сіл адышлі на зыходныя пазіцыі. 21 сакавіка 1943 англа-амерыканскія войскі пачалі наступ з поўдня на лінію Марэт і з захаду ў раёне Макнасі і прарвалі абарону італа-нямецкіх войскаў, якія ў пачатку красавіка адышлі да горада Туніса. 13 мая 1943 італа-нямецкія войскі, акружаныя на паўвостраве Бон (250 тыс. чалавек), капітулявалі. Заняцце саюзнікамі Паўночнай Афрыкі рэзка пагоршыла і без таго цяжкае стратэгічнае становішча краін фашысцкага блока ў Міжземным моры.

Італьянская кампанія (май 1943 — май 1945)[правіць | правіць зыходнік]

10 ліпеня 1943 англа-амерыканскія войскі пачалі высадку на востраве Сіцылія. Маючы абсалютную перавагу сіл на моры і ў паветры, яны да сярэдзіны жніўня авалодалі Сіцыліяй, а ў пачатку верасня пераправіліся на Апенінскі паўвостраў. У Італіі нарастаў рух за ліквідацыю фашысцкага рэжыму і выхад з вайны. У выніку ўдараў англа-амерыканскіх войскаў і росту антыфашысцкага руху ў канцы ліпеня паў рэжым Мусаліні. Яго змяніў урад Бадолья, які падпісаў 3 верасня перамір'е з ЗША і Вялікабрытаніяй. У адказ немцы ўвялі ў Італію дадатковыя кантынгенты войскаў, раззброілі італьянскую армію і акупавалі краіну. Да лістапада 1943, пасля высадкі англа-амерыканскіх дэсантаў у Салерна, нямецка-фашысцкае камандаванне адвяло свае войскі ў раён Рыма, дзе фронт стабілізаваўся. Толькі ў маі 1944 саюзнікі здолелі прарваць германскую абарону на поўдзень ад Рыма і, злучыўшыся з дэсантам, раней высаджаным у Анцыа, занялі італьянскую сталіцу 4 чэрвеня 1944 г. Пасля гэтага 2 французскія і 3 амерыканскія дывізіі былі адкліканы з фронту для высадцы ў Паўднёвай Францыі. Са ЗША і Паўночнай Афрыкі таксама прыбылі дадатковыя дывізіі. 15 жніўня 6-я група армій — амерыкана-французскія войскі высадзіліся на ўзбярэжжы Паўднёвай Францыі. Нямецкія войскі аказалі слабое супраціўленне і, з прычыны таго, што агульнае прыпыненне на Заходнім фронце складалася для іх няўдала, 19 жніўня пачалі адыходзіць з тэрыторыі Паўднёвай Францыі. Да 11 верасня 6-я група армій падпарадкоўвалася камандаванню саюзнікаў у Міжземнамор'і (AFHQ) пакуль у раёне Дыжона саюзныя войскі, якія высадзіліся ў Паўднёвай Францыі, злучыліся з войскамі саюзнікаў, што наступалі з Паўночнай Францыі. Пасля гэтага 6-я група армій стала падпарадкоўвацца Заходнееўрапейскаму камандаванню саюзнікаў (SHAEF) і Паўднёва-Французская аперацыя ўжо стала часткай Заходнееўрапейскага тэатра ваенных дзеянняў.

Пасля гэтага да вясны 1945 года вайна ў Італіі была пазіцыйнай, баявыя дзеянні адбываліся ў раёне «Гоцкай лініі». У першай палове красавіка 1945 саюзнікі разгарнулі вырашальны наступ у Паўночнай Італіі. Пасля шэрагу баёў яны занялі Балонню і фарсіравалі раку По. У канцы красавіка пад ударамі саюзных войскаў і ўздзеяннем народнага паўстання, якое ахапіла ўсю Паўночную Італію нямецкія войскі сталі хутка адыходзіць, а 2 мая нямецкая група армій «C» капітулявала.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кессельринг А. Война в бассейне Средиземного моря. В кн.: Итоги второй мировой войны. М.: Издательство иностранной литературы, 1957. — стр. 89-110

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]