Законы Ньютана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Класічная механіка
Гісторыя…
Гл. таксама «Фізічны партал»

Зако́ны Нью́тана — фундаментальныя законы руху, сфармуляваныя Ісакам Ньютанам, якія вызначаюць сувязь між уздзеяннем на цела і характарам яго руху. Яны дазваляюць атрымаць ураўненні руху любой механічнай сістэмы пры ўмове, што вядомыя масы ўсіх частак, што яе складаюць, а таксама ўздзеянні, што аказваюцца на гэтую сістэму.

Першы закон Ньютана (закон інерцыі) вызначае ўмовы, пры якіх цела захоўвае хуткасць свайго руху.

Другі закон Ньютана (закон паскарэння) вызначае залежнасць між уздзеяннем на цела і яго паскарэннем.

Трэці закон Ньютана (закон узаемадзеяння) вызначае, як суадносяцца сілы, з якімі два целы ўздзейнічаюць адно на аднаго.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]