Уільям Піт Старэйшы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уільям Піт (старэйшы))
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Піт-старэйшы

Уільям Піт (старэйшы), 1-ы граф Чэтэм (англ.: William Pitt; 15 лістапада 1708 — 11 мая 1778) — брытанскі дзяржаўны дзеяч з партыі вігаў, які ў якасці ваеннага міністра ў гады Сямігадовай вайны ўнёс значны ўклад у станаўленне Брытаніі як сусветнай каланіяльнай імперыі і змог значна павялічыць заморскія ўладанні брытанскай кароны. Скончыў кар'еру 10-м прэм'ер-міністрам (з 1766 па 1768 гады). Яго часта называюць Уільям Піт Старэйшы, каб адрозніць яго ад сына Уільяма Піта Малодшага, які кіраваў брытанскім урадам у гады Напалеонаўскіх войнаў. У яго гонар названы амерыканскі горад Пітсбург.