Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа ў г. Светлагорску

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Эмблема НДГЛ імя Я. Коласа.
Эмблема НДГЛ імя Я. Коласа.

ФІЛІЯЛ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ГУМАНІТАРНАГА ЛІЦЭЯ ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА Ў Г. СВЕТЛАГОРСКУ, філія Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа ў г. Светлагорску — установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая дзейнічала ў 1993[1]2001 гг.; першая стацыянарная ўстанова ліцэйскага тыпу ў Гомельскай вобл. Да 1998 называлася “Філіял Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра ў г. Светлагорску” (філіял БГАКЦ у г. Светлагорску).

З’яўляўся часткай Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (да 1998 — Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, БГАКЦ), г. Мінск. Паводле дамовы паміж БГАКЦ і Светлагорскім гарадскім аддзелам адукацыі, філіял фінансаваўся з гарадскога бюджэту. Адбыліся 5 выпускаў (19972001). У 2001 гараддзел адукацыі спыніў фінансаванне, тлумачэнне — Міністэрства адукацыі не ўключыла ў новае “Палажэнне аб ліцэях” пункт пра філіялы. Выкладчыкі і навучэнцы праводзілі пікеты і інш. акцыі за захаванне ліцэйскага навучання[2]; філіял быў рэарганізаваны ў ліцэйскія класы школы № 1 Светлагорска, якія былі выпушчаны ў 20022003.

Меў агульнагуманітарны ўхіл навучання: паглыблена выкладаліся беларуская і замежныя мовы, літаратура[3], гісторыя; шэраг курсаў па выбары — другая і трэцяя замежныя мовы, уводзіны ў логіку, псіхалогію, правазнаўства і г. д. Навучанне вялося з 8 — 9 да 11 кл. Навучэнцы — з г. Светлагорска і раёна, іншых раёнаў Гомельскай вобл. Дырэктар — Т. В. Маслюкоў, выкладчыкі — Л. І. Лазко, Я. П. Мухін, М. В. Цясёлкіна і інш. Выпускнікі паступалі пераважна на спецыяльнасці грамадазнаўчага накірунку ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі і інш. краін, у тым ліку ў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны, БДУ, ЕГУ, ва універсітэты Гановера (Германія), Масачусэтса (ЗША), у Сарбону (Парыж) і інш.


[правіць] Літаратура

  • Сонечная галактыка ў светлым горадзе // Чырвоная змена. 1999. № 89.
  • Раманцоў В. У краіну Ведаў – па веды // Настаўніцкая газета. 2001. 10 красавіка. С. 1.
  • Раманцоў В. Нашы людзі ў Сарбоне // Ранак-плюс: светлагорская газета. 2005. № 2. С. 1, 6, 7.


[правіць] У Сеціве