Харальд II Шэрая Шкура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харальд II Шэрая Шкура
нарв.: Harald Gråfell
манарх Нарвегіі[d]
961 — 970
Папярэднік Хокан I Добры
Пераемнік Хокан Магутны

Нараджэнне 935
Смерць 970
Род Род Харальда I Прыгожавалосага[d]
Бацька Эйрык Крывавая Сякера[1]
Маці Гунхільда Маці Конунгаў[d]
Веравызнанне скандынаўскае язычніцтва[d]
Дзейнасць манарх

Харальд II Шэрая Шкура (Шэры Плашч) нарв.: Harald Gråfell (935 — каля 965[2] або каля 970[3]) — кароль (конунг) Нарвегіі (961—965 / 970), сын Эйрыка I Крывавая сякера і Гунхільд, прадстаўнік дынастыі Хорфагераў. Меў мянушку «Шэры плашч».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гібелі бацькі Харальд з маці і братамі перабраўся спачатку на Аркнейскія астравы, а затым у Данію да Харальда Сінязубага, праціўніка Хокана Добрага. Дацкі кароль выхаваў Харальда як уласнага сына і ўсяляк дапамагаў яму і астатнім сынам Эйрыка Крывавай сякеры ў паходах супраць Хокана. У 961 Харальд і яго браты ў чарговы раз былі разбіты Хоканам, але неўзабаве той памёр ад ран, атрыманых у баі, і завяшчаў Нарвегію сынам Эйрыка. Харальд, як старэйшы з пакінутых у жывых братоў, стаў каралём, але ўлада яго распаўсюджвалася толькі на заходнія раёны. Тронхейм і Вікен былі яму непадуладныя. Харальд і яго браты скарысталіся разладам паміж ярлам Сігурдам, які правіў у Тронхэйме, і яго малодшым братам Хротгарам. Той заманіў Сігурда з малою дружынай на пір, падчас якога ён быў забіты сынамі Эйрыка Крывавай сякеры. Аднак яны не змаглі ўтрымаць Тронхейм і вярнуліся на поўдзень Нарвегіі. У Тронхейме стаў кіраваць Хокан Сігурдсан. Ён не плаціў падаткаў Харальду і яго братам, часта ваяваў з імі, помсцячы за бацьку. Нарэшце пры чыімсці пасярэдніцтве яны памірыліся, і Хокан стаў кіраваць у Тронхейме, як ярл, прызнаўшы над сабой сюзерэнітэт Харальда.

Праз некаторы час Харальд са сваім братам Гудрадам і войскам адправіўся на поўнач, каб захапіць Тронхэйм, а ярл Хокан Сігурдсан, які кіраваў Тронхэймам, напаў на паўднёвыя землі братоў і забіў свайго дзядзьку Хротгара, перабежчыка, якому была даручана іх абарона. Затым ён адправіўся ў Данію, дзе спыніўся на зіму ў Харальда Залатога, ўнука Горма Старога. Тым часам Харальд і Гудрад без супраціву захапілі Тронхэйм. Яны сабралі там належныя ім падаткі і прымусілі насельніцтва заплаціць вялікі выкуп. Пакінуўшы там правіць свайго брата Эрлінга, яны сышлі на поўдзень, але неўзабаве ў Тронхэйм насельніцтва падняло мяцеж і Эрлінг быў забіты.

У 965 ці 970 годзе Харальд Сінязубы запрасіў Харальда Шэрую Шкуру ў Данію, абяцаючы даць яму ў дар ленныя зямлі, якімі ён з братамі валодаў раней. Трохі павагаўшыся, падазраючы пастку, Харальд Шэрая Шкура адправіўся ў Ютландыю з трыма баявымі караблямі і прыстаў у Лімафіёрдзе. Даведаўшыся пра гэта, туды прыплыў Харальд Залаты на дзевяці караблях, так як ён ужо сабраўся кудысьці ў вікінгскі паход. Паміж двума Харальдамі адбылася бітва. Нарвежскі кароль ваяваў у першых шэрагах і быў забіты, а разам з ім загінула і большасць яго людзей.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Krag, Claus Harald Gråfell in Norsk biografisk leksikon 2. utg. Bd 4, 2001.