Карл XV

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл XV
Karl XV
CarlXVSweden.jpg
сцяг
19-ы кароль Шведаў, Готаў і Вендаў
8 ліпеня 1859 — 18 верасня 1872
Каранацыя: 3 мая 1860
Папярэднік: Оскар I
Пераемнік: Оскар II
сцяг
51-ы кароль Нарвегіі
8 ліпеня 1859 — 18 верасня 1872
(пад імем Карл IV)
Каранацыя: 5 жніўня 1860
Папярэднік: Оскар I
Пераемнік: Оскар II
 
Нараджэнне: 3 мая 1826({{padleft:1826|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})
Стакгольм
Смерць: 18 верасня 1872({{padleft:1872|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:18|2|0}}) (46 гадоў)
Стакгольм
Пахаваны: Рыдархольмская царква, Стакгольм
Дынастыя: Бернадоты
Бацька: Оскар I
Маці: Жазэфіна Лейхтэнбергская
Жонка: Луіза Аранская-Насау

Карл XV (шведск.: Karl XV, 3 мая 182618 верасня 1872) — трэці кароль Швецыі і Нарвегіі (у Нарвегіі як Карл IV) з дынастыі Бернадотаў з 1859, старэйшы сын Оскара I (c 1857 рэгент падчас хваробы бацькі). Першы Бернадот, які нарадзіўся ў Швецыі. Жанаты на Луізе Нідэрландскай, дачцы малодшага сына Вілема I (1850). Пры ім праведзены маштабныя рэформы, уведзены сучаснае мясцовае (1862), царкоўнае (1863) і крымінальнае права (1864). Дэвіз караля быў: Land skall med lag byggas — «Зямлю пабудуе закон». Ён жа ў 1866 спрыяў рэформе рыксдага. Прыхільнік саюза скандынаўскіх дзяржаў, аднак падчас дацка-нямецкай вайны за Шлезвіг прытрымваўся нейтралітэту. Карл быў мастаком і паэтам.

Пакінуў толькі адну дачку, Лавісу (Луізу); сын памёр у 2-летнім узросце, таму прастол атрымаў у спадчыну брат Карла Оскар II. Пасля дасягнення незалежнасці Нарвегіі яе каралём стаў у 1905 Хокан VII — унук Карла XV, сын яго дачкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Оскар I
Кароль Швецыі
Arms of Sweden.svg

18591872
Пераемнік:
Оскар II